🚶♂️ За колькі дзён вы прайшлі б 300 кіламетраў?
Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі»! 🌟
Штогод каля паўмільёна чалавек выпраўляюцца ў сярэднявечны шлях да Санцьяга. Нехта ідзе па рэлігійных прычынах, а нехта — каб проста перазагрузіцца, знайсці сябе ці праверыць на трываласць.
Летась Стэфан Корф прайшоў гэты маршрут з Порту за адзінаццаць дзён. Кожны вечар, збіраючы мазалі і пячаткі, ён занатоўваў свае думкі, эмоцыі і прыгоды. Так нарадзілася шчырая і натхняльная кніга-дзённік.
Што чакае вас на сустрэчы:
🌱 Жывыя гісторыі пра начоўкі ў старажытных кляштарах, вячэрняе цінта-дэ-верана і пад'ёмы а шостай раніцы;
📖 Чытанне ўрыўка з тэкста
💬 Цёплая гутарка і гульня ў словы;
✨ Магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара
Гэтая сустрэча для ўсіх, хто любіць падарожжы, марыць пра Шлях Сант'яга ці проста хоча правесці вечар у прыемнай беларускамоўнай кампаніі за кубкам смачнага какава.
Асцярожна: пасля сустрэчы вам вельмі захочацца купіць заплечнік і выправіцца ў дарогу! 😉
🕖 Калі: 7 ліпеня (аўторак), 20:00
📍 Месца: Тбілісі, кавярня "But First Cacao"
Post #2838
645

- ❤ 3
- 👍 2
- 🤡 1