TGViewer
Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) @beldomua · 424 subscribers
Post #1297 955
У Кіеве адбудзецца цырымонія развітання з палеглым ва Украіне беларускім дабраахвотнікам Эдуардам Лобавым.

Цырымонія пройдзе ў суботу, 4 лютага а 14:00 у Саборы Святога Аляксандра (Галоўны касцёл Кіева). Вул. Касцёльная, 17.

Пасля цырымонія развітання таксама адбудзецца ў Варшаве, дзе Эдуард Лобаў будзе пахаваны. Дата і месца будуць абвешчаныя крыху пазней.

Эдуард Лобаў служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Прымаў удзел у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расійскіх акупантаў. Памёр 26 студзеня пад Вуглядарам са зброяй у руках.

Эдуард Лобаў — былы палітвязень. Быў затрыманы 18 снежня 2010 года, а пасля незаконна асуджаны на чатыры гады строгага рэжыму.

Ваяваў ва Украіне з 2015 года.
  • 😢 12
More from @beldomua
  1. May 25, 2026Беларусы, якія пражываюць ва Украіне! Звяртаемся да грамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з…
  2. Jul 1, 2025Паважаны спадар Сяргей Ціханоўскі! Беларускі дом ва Украіне сачыў за Вашым з'яўленнем на Y…
  3. Jan 26, 2025Відэа з марша
  4. Jan 26, 2025Пакуль у Беларусі чарговыя выбары Лукашэнкі, у Кіяве прайшоў марш памяці Міхайла Жызнеўска…
  5. Aug 2, 2024Віталь Васілевіч Шышоў [27 чэрвння 1995, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь — 2 жніўня…
  6. Mar 2, 2024Новае інтэрв'ю з беларусам Юрам Зайцавым. Юрась атрымаў адмову ў атрыманні абароны на тэры…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →