TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)

Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)

@beldomua

Здесь публикуются важные объявления и новости!
НАШ ЧАТ: @beldom_ua
Для связи @bdu_infobot
Инстаграм: @beldomua
Сайт: beldomua.org
Subscribers
429
Photos
673
Videos
324
Links
503
Recent Posts 14 shown
Post #1338 209

Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Беларусы, якія пражываюць ва Украіне!

Звяртаемся да грамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з праблемамі легальнага знаходжання ва Украіне. У першую чаргу гэта датычыцца:

— асоб з пратэрмінаваным нацыянальным пашпартам;
— тых, хто не можа атрымаць або аднавіць неабходныя дакументы, бо іх выдача магчымая толькі на тэрыторыі Беларусі;
— усіх, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі ў пытаннях легалізацыі свайго статусу ва Украіне.

Просім вас паведамляць пра свае выпадкі і праблемы. Гэта неабходна для таго, каб паказаць сістэмны характар праблемы і пацвердзіць, што яна закранае значную колькасць людзей.

Інфармацыю і апісанне вашых кейсаў просім дасылаць на адрас:
belaruscentr@gmail.com

У цяперашні час вядзецца праца разам з народнымі дэпутатамі Украіны і Дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны (ДМС) над распрацоўкай механізмаў унясення адпаведных заканадаўчых змяненняў. Прадстаўнікі ДМС папрасілі сабраць і перадаць канкрэтныя даныя пра колькасць людзей, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта.

Таксама ў канцы чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Экспертнай рады пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, дзе гэтыя пытанні могуць быць агучаныя і разгледжаныя.

Асобная просьба:
калі вы лічыце, што сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека, накіроўвайце афіцыйныя звароты да Упаўнаважанага па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца:
https://ombudsman.gov.ua

Пасля адпраўкі просім дасылаць нам скрыншот звароту:
— каб была афіцыйная фіксацыя праблемы;
— каб можна было адсочваць разгляд;
— каб сумесна спрыяць вырашэнню сітуацыі.

Разам мы зможам дакладна сфармуляваць праблему і дамагчыся яе сістэмнага вырашэння. Дзякуем за ўдзел і давер.
ombudsman.gov.ua Уповноважений Верховної Ради України з прав людини - Головна
  • 👍 6
  • ❤ 5
Post #1337 3.15K
Паважаны спадар Сяргей Ціханоўскі!

Беларускі дом ва Украіне сачыў за Вашым з'яўленнем на YouTube і з цікавасцю выслухаў Ваш зварот. Мы рады, што Вы зноў на сувязі з грамадскасцю і пачынаеце новы этап дзейнасці.

З жніўня 2020 года Беларускі дом ва Украіне заўсёды быў і застаецца месцам, дзе беларусы знаходзяць падтрымку, салідарнасць і волю да зменаў. Да пачатку поўнамаштабнай вайны мы актыўна ладзілі сустрэчы, падтрымлівалі палітвязняў, займаліся адукацыйнай і культурніцкай працай. Цяпер жа асноўная частка нашай дзейнасці накіраваная на дапамогу беларусам, якія ваююць у шыхтах украінскіх сіл супраць расейскай агрэсіі.

Мы былі б вельмі рады сустрэцца з Вамі ў Кіеве. Гэта магчымасць адкрыта паразмаўляць, падзяліцца досведам, а таксама пачуць Вашую пазіцыю наконт далейшага шляху.

Разам з тым, мусім шчыра адзначыць: ва ўмовах вайны мы не маем магчымасці фінансава падтрымаць Вашу ініцыятыву. Наадварот, будзем удзячныя, калі Вы і Ваша аўдыторыя зможаце аказаць падтрымку тым, хто цяпер абараняе не толькі Украіну, але і гонар Беларусі на полі бою — беларусам, што ваююць у складзе добраахвотніцкіх фармаванняў.

Будзем удзячныя, калі вы зможаце паведаміць, на якіх умовах магчымая Ваша паездка, і што з боку прымаючага боку неабходна забяспечыць. Мы адкрытыя да абмеркавання і гатовыя разам шукаць рэалістычнае і ўзаемапрымальнае рашэнне.

Салідарнасць не бывае аднабаковай. Мы перакананыя, што толькі праз узаемную падтрымку і супольную справу мы зможам наблізіць вольную Беларусь.

З павагай, Каманда Беларускага дома ва Украіне.
  • ❤ 26
  • 👍 5
  • 👎 1
  • 🔥 1
Post #1336 1.3K
Відэа з марша
  • ❤ 19
  • 👍 7
  • 🔥 1
Post #1329 1.51K
Пакуль у Беларусі чарговыя выбары Лукашэнкі, у Кіяве прайшоў марш памяці Міхайла Жызнеўскага. Дзякуй усім, хто далучыўся. Дзякуй усім журналістам за асвяшчэнне падзеі.

Слава Україні! Жыве Беларусь!
  • ❤ 18
  • 👍 1
Post #1328 839

Forwarded from Кепскія Гены

Віталь Васілевіч Шышоў [27 чэрвння 1995, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь — 2 жніўня 2021, Кіеў, Украіна]

Чэкісты працягваюць знішчаць герояў нацыянальнага супраціву. Нацыянальна-вызвольная барацьба будзе трываць, пакуль існуе нацыя. Твая справа жыве, Віталь!

Падпісацца 🐈‍⬛ Інстаграм
  • ❤ 21
  • 👍 3
Post #1327 1.45K
Новае інтэрв'ю з беларусам Юрам Зайцавым.

Юрась атрымаў адмову ў атрыманні абароны на тэрыторыі Украіны, нягледзячы на ​​тое, што ён дзеючы вайсковец ЗСУ. Як так атрымалася: чытайце па спасылцы

https://ua.news/ru/ukraine/chto-meshaet-tysyacham-ynostrannyh-dobrovoltsev-poluchyt-status-v-ukrayne-rasskazyvaet-belarus-yuryj-zajtsev-voennosluzhashhyj-vms-vsu
UA.NEWS Что мешает тысячам иностранных добровольцев получить статус в Украине: рассказывает беларус Юрий Зайцев, военнослужащий ВМС ВСУ
  • 👍 12
  • 😱 6
Post #1326 1.26K
Сёння Міністэрства інфармацыі РБ дадало нашыя каналы і чат у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таму зараз мы афіцыйна забароненыя на тэрыторыі РБ і можам дадаць у сваю скарбонку званне ганаровага экстрэміста 2024 года.
  • 👍 15
  • 😁 8
  • 🎉 6
  • ❤ 2
Post #1325 1.57K
Шаг к справедливости наперекор всем обстоятельствам.

8 ноября Одесский областной административный суд в очередной раз отменил решение ГМС Украины об отказе в предоставлении защиты беларусу Юрию Зайцеву от 20.07.23 #128-23 и обязал принять решение о предоставлении статуса лица нуждающего в дополнительной защите.

Данное решение суда идущее в череде иных будет не последним, так как Миграционная служба базово использует свой ресурс для оспаривания проигрышных исходов судов как правило. Глава ДМС Украины Наталья Науменко ранее комментировала свое решение об отказе Юрию в статье, однако суд принял сторону Юрия и одобрил иск.

Юрий с 2020го года борется за возможность получить документы и статус лица нуждающегося в защите в Украине. С началом полномасштабной войны вступил в ряды ВСУ, где проходит службу по сей день.
Зеркало Белорус почти три года пытается легализоваться в Украине, где раньше сидел в СИЗО, а теперь воюет в ВСУ. На родине он в розыске «Медиазона» рассказала историю белоруса, который воюет в Украине и борется с миграционной службой — та отказывает ему в статусе беженца.
  • 👍 14
Post #1324 957

Forwarded from 1-я ОДШР

❗️Объявляем сбор на зимнюю одежду для бойцов 1-й ОДШР, которые сражаются на передовой

Думаем, не стоит лишний раз говорить о том, что с приходом зимы, бойцы нуждаются в новой амуниции. Сейчас температура на фронте ночью достигает 0 градусов, и это только октябрь.

❗️ Силами Департамента национальной безопасности Беларуси уже закуплена часть первоочередного имущества, но нам очень нужна и ваша поддержка, чтобы полностью экипировать ребят.

‼️Необходимо собрать €12 000

Помочь финансово можно любым удобным для вас способом. Ссылки на сбор оставляем ниже:
EUR / USD / PLN / PayPal / Crypto

Мы благодарны всем, кто присоединится к сбору или поддержит репостом!

❌ Важно: не используйте для перевода карты или счета в белорусских и российских банках, это небезопасно!
  • 👍 8
Post #1322 1.17K
Датычна часткова знішчанага мемарыяла беларускім добраахвотнікам.

Сітуацыя стала вынікам самаўпраўнасці з боку рэктара каледжа, на сцяне якога размешчаны мемарыял. Убраныя часткі мемарыяла знаходзяцца на захоўванні ў каледжы. У дадзены момант некалькі розных ініцыятыўных груп займаюцца вырашэннем пытання з аднаўленнем першапачатковага віду мемарыяла. Мы трымаем сітуацыю на кантролі.

Нагадаем, што ў 2021 годзе беларуская дыяспара дадала таблічку з Мікалаем Ільіным, беларусам, які загінуў за Украіну.

Абараніць права на існаванне мемарыяла беларускім добраахвотнікам у Кіеве вы можаце асабіста - ускладаннем кветак.
  • 🔥 17
  • ❤ 6
  • 👍 2
Post #1321 816

Forwarded from Кепскія Гены

Арцём «Грот» Кузьміч стварыў хаб па рэабілітацыі ваяроў з параненнямі. Малады хлопец з Беларусі стаў на шляху расейскага агрэсара яшчэ падчас АТА. Рос прафесійна як вайсковы ў шыхтах спецпрызначэнцаў, удзельнічаў у складаных аперацыях. На адной з такіх місіяў атрымаў параненне, лекары правялі ампутацыю стапы.

«Грот» хутка пачаў аднаўляцца, заняўся джыу-джытсу. Ён пабачыў, што праз гэты від спорту можа не толькі хутчэй адаптавацца пасля ампутацыі, але і дапамагчы іншым ампутантам ды людзям з абмежаваннямі. Гэта адбывалася ў той час, калі трэба было ўжо ўчора ствараць такі праект, які ўжо жыў у сэрцы Арцёма. Калі ад тых, хто ўзяў на сябе права выказвацца ад імя беларускай нацыі ў палітычнай плашчыні, мы атрымалі пустэлю словаў, ды яшчэ далучэння да сваёй тусоўкі чэкісцкага ката Азарава, які пераследваў Арцёма за „наемнічество“.

Дзеля чаго я ўзгадаў гэта ўсё? Каб мы, беларусы, ведалі сваіх герояў і сваіх здраднікаў. І яшчэ больш за тое, каб на прыкладах такіх хлопцаў як «Грот», мы ўцямілі: мы здольныя дасягнуць ўсяго ўласнаручна! Арцём Кузьміч стварыў рэабілітацыйны хаб TMS ды ўжо дапамагае людзям з інваліднасцю адаптавацца да новых умоваў жыцця. Кожны з нас, землякоў Арцёма можа замест перакладання адказнасці на кагосьці, зрабіць нашую нацыю яшчэ больш паспяховай самастойна:

Падпішася на «Грота»: Тое, што я распавёў у гэтым артыкуле, вяршыня айсбергу яго асабістасці.

Падпішыся на хаб TMS: людзі, якім неабходна рэабілітацыя ды падтрымка, дазнаюцца праз праект менавіта ад Цябе і Твайго рэпосту.

Падтрымай праект TMS HUB: фінансава, сувязямі, або зноў такі Сваім голасам - раскажы ўсім, якія Мы - беларусы!

Падпісацца 🐈‍⬛ Інстаграм
YouTube ПРЕЗЕНТАЦІЯ ПРОЄКТУ TMS HUB TMS HUB — реабілітація через спорт для військових з ампутаціями та пораненнями. 21 вересня відбудеться презентація проєкту TMS HUB — спортивного простору, де військові/ветерани з ампутаціями, інвалідністю, пораненнями та ПТСР безкоштовно займаються бразильським…
  • 🔥 9
  • 👍 5
Post #1320 1.13K
Президент Украины Владимир Зеленский посмертно наградил орденом Мужества третьей степени белорусского воина Эдуарда Лобова.

Эдуард погиб 26 января в боях за Угледар. Ему было 34 года.
  • ❤ 36
  • 👍 2
  • 🔥 2
  • 😢 2
  • 😁 1
Post #1319 3.99K
2 августа 2021 года с утренней пробежки не вернулся глава БДУ Виталий Шишов.

Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць.
  • 😢 33
  • ❤ 10
  • 👍 2
  • 🔥 2
Post #1317 2.12K
Внимание, поиск!

Пропала беларуска, Гринь Наталья Андреевна, 23.04.2000.

Была волонтером в Украине. 29.07 в 12:00 по киевскому времени выехала в Польшу на маршрутке Киев-Варшава, следующую через КПП "Рава-Руська". В 14:15 маршрутка сломалась. Последнее сообщение написала 29.07 в 23:17, что до границы осталось 30 минут езды. После этого на связь не выходила. Данных о прохождении или не прохождении ей границы нет.

Если вам что либо известно о ее местонахождении пишите в бот: @bdu_infobot

UPD Нашлась! Жива, здорова.
  • 😢 16
  • 👍 5
  • ❤ 1
  • 😁 1
  • 🎉 1
Older posts →

About this channel

How can I read @beldomua without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Беларускі Дом ва Украіне (БДУ): recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) have?
Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) (@beldomua) has 429 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →