TGViewer
Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) Беларускі Дом ва Украіне (БДУ) @beldomua · 429 subscribers
Post #1337 3.15K
Паважаны спадар Сяргей Ціханоўскі!

Беларускі дом ва Украіне сачыў за Вашым з'яўленнем на YouTube і з цікавасцю выслухаў Ваш зварот. Мы рады, што Вы зноў на сувязі з грамадскасцю і пачынаеце новы этап дзейнасці.

З жніўня 2020 года Беларускі дом ва Украіне заўсёды быў і застаецца месцам, дзе беларусы знаходзяць падтрымку, салідарнасць і волю да зменаў. Да пачатку поўнамаштабнай вайны мы актыўна ладзілі сустрэчы, падтрымлівалі палітвязняў, займаліся адукацыйнай і культурніцкай працай. Цяпер жа асноўная частка нашай дзейнасці накіраваная на дапамогу беларусам, якія ваююць у шыхтах украінскіх сіл супраць расейскай агрэсіі.

Мы былі б вельмі рады сустрэцца з Вамі ў Кіеве. Гэта магчымасць адкрыта паразмаўляць, падзяліцца досведам, а таксама пачуць Вашую пазіцыю наконт далейшага шляху.

Разам з тым, мусім шчыра адзначыць: ва ўмовах вайны мы не маем магчымасці фінансава падтрымаць Вашу ініцыятыву. Наадварот, будзем удзячныя, калі Вы і Ваша аўдыторыя зможаце аказаць падтрымку тым, хто цяпер абараняе не толькі Украіну, але і гонар Беларусі на полі бою — беларусам, што ваююць у складзе добраахвотніцкіх фармаванняў.

Будзем удзячныя, калі вы зможаце паведаміць, на якіх умовах магчымая Ваша паездка, і што з боку прымаючага боку неабходна забяспечыць. Мы адкрытыя да абмеркавання і гатовыя разам шукаць рэалістычнае і ўзаемапрымальнае рашэнне.

Салідарнасць не бывае аднабаковай. Мы перакананыя, што толькі праз узаемную падтрымку і супольную справу мы зможам наблізіць вольную Беларусь.

З павагай, Каманда Беларускага дома ва Украіне.
  • ❤ 26
  • 👍 5
  • 👎 1
  • 🔥 1
More from @beldomua
  1. May 25, 2026Беларусы, якія пражываюць ва Украіне! Звяртаемся да грамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з…
  2. Jan 26, 2025Відэа з марша
  3. Jan 26, 2025Пакуль у Беларусі чарговыя выбары Лукашэнкі, у Кіяве прайшоў марш памяці Міхайла Жызнеўска…
  4. Aug 2, 2024Віталь Васілевіч Шышоў [27 чэрвння 1995, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь — 2 жніўня…
  5. Mar 2, 2024Новае інтэрв'ю з беларусам Юрам Зайцавым. Юрась атрымаў адмову ў атрыманні абароны на тэры…
  6. Jan 23, 2024Сёння Міністэрства інфармацыі РБ дадало нашыя каналы і чат у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →