Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіны
Літоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge University Press) даследаванне 700-гадовых парэшткаў з могілак на вуліцы Бакшта ў Вільні. Раней лічылася, што да афіцыйнага прыняцця каталіцызму ў 1387 г. Вільня была пераважна паганскай. Але выяўленыя 532 непашкоджаныя магілы XIII–XIV ст. прадстаўляюць праваслаўную русінскую супольнасць.
У 15 чалавек быў праведзены ізатопны аналіз зубоў і костак. Малады мужчына з магілы №311 верагодна паходзіў з былой тэрыторыі Кіеўскай Русі (заходняй Украіны ці паўднёвай Польшчы). Пры гэтым даследаванне паказвае, што не ўсе праваслаўныя Вільні былі прыезджымі. Большасць даследаваных жанчын паходзіла з Віленскага рэгіёна – дапускаецца, што яны маглі прыняць праваслаўе праз шлюб з прыезджымі мужчынамі.
У даследаванні адзначаецца, што «у перыяд выкарыстання могілак Бакшта ВКЛ кантралявала вялікую тэрыторыю русінскіх праваслаўных зямель, у тым ліку рэгіёны Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка».
Post #1680
1.31K

- 💯 20
- 👍 11
- 🔥 3
- 🤷♂ 1
- 🤔 1