TGViewer
De facto. Беларуская навука De facto. Беларуская навука @belarusscience · 1.58K subscribers
Post #1671 1.46K
У Германіі выйшла кніга пра памяць пра Другую сусветную вайну ў Беларусі

У жніўні ў нямецкім выдавецтве Vandenhoeck & Ruprecht пабачыла свет выданне «Памяць паміж трыумфам і траўмай. Беларусь і Другая сусветная вайна, 1942–2019», аўтарка — Ekaterina Keding.

Даследаванне разглядае развіццё памяці пра Другую сусветную вайну ў Беларусі. На падставе аналізу музеяў, мемарыялаў і архіўных крыніц аўтарка паказвае, што памяць пра вайну як у савецкі, так і ў постсавецкі перыяды была неаднароднай. Яна фарміравалася пад уплывам мноства суб’ектаў, кожны з якіх пераследаваў свае ўласныя інтарэсы, ствараючы тым самым разнастайныя наратывы.

Аўтарка адрознівае ўшанаванне памяці «зверху» і «знізу» і канцэнтруецца на далікатных пытаннях ушанавання памяці ахвяр. Выданне налічвае 508 старонак.
  • 👍 37
  • 🤔 9
  • 🙏 3
  • 🕊 3
  • ⚡ 2
More from @belarusscience
  1. Sep 22, 2026Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты Некалькі тыдня…
  2. Sep 21, 2026Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша…
  3. Sep 19, 2026Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30…
  4. Sep 18, 2026Як змяніўся Віцебск пры НЭПе Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэ…
  5. Sep 16, 2026Выйшаў зборнік «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі» У серыі «Беларусь праз прызму рэ…
  6. Sep 15, 2026У беларускай частцы Чарнобыльскай зоны даследавалі ваўкоў і янотападобных сабак Міжнародна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →