Як працуе сістэма сацыяльнага страхавання ў Польшчы? Хто павінен плаціць узносы ў ZUS, якія выплаты можна атрымаць і што важна ведаць беларусам, якія працуюць або вядуць бізнес у Польшчы?
Пра гэта можна будзе даведацца непасрэдна ад спецыялісткі ZUS — і задаць свае пытанні.
🗓10 кастрычніка, 12:00
📍Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6
🙋Удзел БЯСПЛАТНЫ!
Тэма сустрэчы: Сацыяльнае страхаванне замежнікаў у Польшчы
Нашая госця — Katarzyna Stradowska, намесніца начальніка Аддзела страхавання і ўзносаў ZUS. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як выглядае сацыяльнае страхаванне для беларусаў, якія працуюць у Польшчы па umowie o pracę або umowie cywilnoprawnej, а таксама для тых, хто вядзе ўласную гаспадарчую дзейнасць.
Разбярэм практычныя пытанні, звязаныя з удзелам у сістэме ZUS: хто можа быць застрахаваны, на якіх умовах, якія правы і абавязкі з гэтага вынікаюць. Напрыканцы будзе сесія пытанняў і адказаў, таму можна прыходзіць са сваімі канкрэтнымі сітуацыямі.
Post #1602
797

- ❤ 7
- 👍 2