🧠 Як не дазволіць іншым думаць за вас? Вучымся распазнаваць маніпуляцыі!
11 кастрычніка запрашаем былых палітвязняў і палітычна рэпрэсаваных асобаў на чарговую сустрэчу з цыклу «Коўчынг, развіццё, падтрымка».
Гэтым разам тэма сустрэчы — «Тэхнікі маніпуляцыі: як не дазволіць іншым думаць за вас?»
🗓 11 кастрычніка, 17:00–20:00
📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6
💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі ТУТ.
Як чалавека прымушаюць паверыць у тое, што яшчэ ўчора здавалася абсурдам? Чаму думка, паўтораная дзясяткі разоў, паступова пачынае ўспрымацца як «відавочная праўда»? Як ашуканцам удаецца падманваць сталых, адукаваных і разумных людзей?
На сустрэчы разбярэм, як уладкаваныя маніпуляцыя і прапаганда і як навучыцца заўважаць іх у штодзённым інфармацыйным патоку. Будзем не толькі разбірацца ў тэорыі, але і вучыцца задаваць правільныя пытанні, правяраць уласныя рэакцыі і захоўваць крытычнае мысленне. А пасля трэнінгу нас чакае супольная вячэра, знаёмствы і размовы ў амаль хатняй атмасферы
Post #1601
398

- 👍 13