❤️«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве. Далучайцеся!
🕊Асабліва пасля 2020 года беларусаў раскідала па ўсім свеце, але ж усе мы хочам бачыць вакол сябе людзей, якія могуць падтрымаць і дапамагчы. І таму дзе б мы ні знаходзіліся, нам важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў. Бо менавіта так у нас будзе магчымасць падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі. А каб гэта было яшчэ прасцей мы вырашылі сабраць усіх вас у адным месцы.
🫶14 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца адкрытая імпрэза , якую арганізоўваюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Каардынацыйная рада, Беларускі Моладзевы Хаб. Імпрэза «Яднайся!» – гэта такое месца, дзе вы зможаце пазнаёміцца адно з адным і знайсці аднадумцаў. Тут вы зможаце расказаць свае ідэі, даведацца пра праекты і ініцыятывы, а таксама паслухаць беларускую музыку. І канешне падзяліцца сваёй энергіяй, надзеей ці болем адно з адным.
Прыходзьце, знаёмцеся, размаўляйце з актывістамі і палітыкамі. Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак!
Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org. Калі ў вас ёсць нейкія пытанні – пішыце іх у тэлеграм-бот https://t.me/AskOffice_Bot.
🗓 14 чэрвеня
⏰ 12:00 пачатак імпрэзы
📍 Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6
Post #218
183
Forwarded from Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве






