⚡️ Сёння, 31 кастрычніка скончыцца тэрмін дзеяння давераных профіляў (profil zaufany), тэрмін дзеяння якіх быў аўтаматычна падоўжаны падчас пандэміі. Гэта азначае, што для многіх, аўторак - апошні дзень, калі яны могуць падоўжыць тэрмін дзеяння свайго профілю.
ℹ️Паводле паведамлення Міністэрства цыфравізацыі ад 18 кастрычніка, тэрмін дзеяння даверанага профілю складае 3 гады, і яго звычайна даводзіцца падаўжаць самастойна. Аднак для тых, чый профіль скончыўся падчас пандэміі, ён быў аўтаматычна падоўжаны. Цяпер тэрмін дзеяння іх профіляў скончыцца ў канцы кастрычніка.
👉 Partyzanka падрыхтавала падрабязную інструкцыю, як праверыць, ці скончыцца тэрмін дзеяння профілю 31 кастрычніка і працягнуць яго дзеянне - інструкцыя
Post #234
346