TGViewer
Беларусам.PL Беларусам.PL @belarusampl · 133 subscribers
Post #231 243

Forwarded from ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

❗️Да ўвагі ўладальнікаў візаў Polish Business Harbor, у якіх мінуў тэрмін дзеяння візы ў працэсе чакання выдачы дазволу на жыхарства. Каментуе дарадца АВВА ў юрыдычных пытаннях, Ганна Маціеўская.

Інфармуем, што 26 ліпеня ў весніку канцылярыі прэм'ер-міністра быў апублікаваны абноўлены спіс праграм падтрымкі замежнікаў для пачатку і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Польшчы. Пашыраны каталог асобаў якія ўдзельнічаюць у праграме Polish Business Harbour.

Удзельнікам праграмы Polish Business Harbour зараз з'яўляецца:

1️⃣ Замежнік, які валодае візай Polish Business Harbour, а таксама
2️⃣ Замежнік, які ў перыяд дзеяння візы Polish Business Harbour падаў заяву на выдачу пэўнага дазволу на жыхарства, які дазваляе пачаць і весці прадпрымальніцкую дзейнасць (каталог ніжэй), да моманту выдачы канчатковага рашэння па пытанні атрымання ім дазволу на жыхарства.

Да тыпаў дазволаў на жыхарства, пра якія ідзе гаворка ў п. 2, належаць:

1️⃣ Часовы дазвол на жыхарства які выдаецца дзеля вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, у сувязі з працягам вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці на падставе запісу ў CEIDG (рэестр ІП).
2️⃣ Часовы дазвол на жыхарства, выдадзены асобе, якая знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы, які жыве ў Польшчы.
3️⃣ Часовыя дазволы на жыхарства, пра якія гаворыцца ў законе пра замежнікаў у:
▪️ арт. 144 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навучаннем у ВНУ)
▪️ арт. 151 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі)
▪️ арт. 159 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з уз'яднаннем сям'і)
▪️ арт. 186 п.1 пп. 3, 4, 7 (часовы дазвол на жыхарства па іншых прычынах у сувязі з наяўнасцю (i) часовага віду на жыхарства іншай краіны ЕЗ (у тым ліку члены сям'і) ці (i) калі асоба мела часовы від на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі).
4️⃣ Сталы дазвол на жыхарства.
5️⃣ Дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ.

Такім чынам, у каталог асобаў, якія маюць права легальна працягваць весці прадпрымальніцкую дзейнасць, уключаюцца ў тым ліку прадпрымальнікі, якія мелі сапраўдную візу PBH і ў тэрмін яе дзеяння падалі заяву на часовы дазвол на жыхарства з прычыны вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ў якіх дзеянне візы мінула ў перыяд чакання дазволу на жыхарства.

Гэта дазваляе прадпрымальнікам, якія доўгі тэрмін чакаюць часовы дазвол на жыхарства, не страціць права вядзення ІП без патрэбы яго прыпынення ці закрыцця.

Мы нагадваем, што сябры АВВА заўсёды могуць звярнуцца да нас па кансультацыі і падтрымку ў юрыдычных і іншых пытаннях, датычных вядзення бізнесу за мяжой. Пры неабходнасці мы выдаем рэкамендацыйныя лісты сябрам АВВА для дзяржаўных і іншых устаноў.

✔️
Далучайцеся да Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — разам мы здольныя вырашыць амаль любыя, часам на першы погляд непераадольныя, праблемы. Будуем моцную беларускую бізнес-супольнасць па ўсім свеце.
  • 👍 1
More from @belarusampl
  1. Jul 3, 2024✅ Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC пры падтрымцы Беларускага Моладзевага Хаба запраша…
  2. Feb 9, 2024⚡️Хто разлічвае PIT у Польшчы, інфармацыя для вас! Шмат хто з вас будзе падаваць дэкларацы…
  3. Jan 17, 2024⚡️Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC пры падтрымцы Беларускага моладзевага хаба запраша…
  4. Oct 31, 2023⚡️ Сёння, 31 кастрычніка скончыцца тэрмін дзеяння давераных профіляў (profil zaufany), тэр…
  5. Oct 17, 2023📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl. 🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псі…
  6. Jul 29, 2023Прэм'ера❗️ «Ulenspiegel» «Ulenspiegel» — гэта спектакль аб бунце, свабодзе і гульні. Дзе а…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →