TGViewer
Channel Public Channel
sacral_BY

sacral_BY

@belarus_sacral

Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Subscribers
2.98K
Photos
8.2K
Videos
31
Links
543

Showing posts older than #9465 · Back to latest

Older Posts 5 shown
Post #9464 655
#дубок #sacral_catholic
Спадарства, наш віртуальны круіз набліжаецца да свайго фіналу. Пару км ад рэштак моста і трапляем у вёску Дубок – месца сапраўды чароўнае. Бачыце, якая мілата? Помнік народнага дойлідства 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Стаіць сабе на прыгорку ля дуба. Стаіць амаль увесь час зачынены, але раз на год збірае вернікаў на фэст у першую нядзелю ліпеня. Як добра, што ў дзвярох ёсць шкляныя ваконцы і можна зазірнуць адным вокам усярэдзіну.
Месца гэтае сакральнае ня толькі праз наяўнасць касцёлу. Наш стары знаёмы Канстанцін Тышкевіч у 1857 годзе правёў у наваколлі шэраг раскопак мясцовых курганоў і засведчыў наяўнасць старажытных свяцілішчаў. Магчыма, і храм з'явіўся нездарма, бо з даўніх часоў горка магла лічыцца сьвятой. Бачыце, ля ганку камень з лункай? На іншым баку ляжыць такі ж. Мо і гэта нямыя сведкі паганскага мінулага гэтага рэгіёну?
А яшчэ назва вёскі даволі выразная. Дуб – сьвятое паганскае дрэва і ў індаеўрапейскай міталогіі (да чаго і славяне з балтамі адносяцца) асацыюецца з богам-грамавіком.
Такое заветнае месца. І не адзінае, што тут можна пабачыць. Чакаем працяг.
  • ❤ 36
  • 🔥 2
  • 👏 2
  • 🙏 1
  • 🌚 1
Post #9454 636
  • ❤ 34
  • 🔥 9
  • 🤯 1
Post #9453 628
#сяляцічы #гара_цэгла #sacral_industrial
Прагучыць дзіўна, але менавіта гэтыя кавалкі бетону шмат у чым стымулявалі вяртанне да Вяллі ды сплаў у гэтыя мясціны. Ужо ня ведаю, як гэта ўспрымаецца чытачамі праз здымкі, але ў той момант адчуваў сябе, як героі «Ўладара пярсцёнкаў», калі праплывалі на човенах праз стаўпы Арганата\браму каралёў. Магчыма, гэта надта пафасна. Але ў жывую яно сапраўды выглядае велічна (асабліва, калі ты пасярод ракі). А па-другое, чаму б не? Вобраз пазнавальны, заява гучная, усім уражвацца! Тым больш, у сеціве шмат людзей, якія тут былі і лічаць патрэбным пахваліцца наведаным месцам. Хайповы, так бы мовіць, мост. Чыгуначны, вузкакалейны. Дакладней, яго рэшты. Частка тых самых нямецкіх камунікацый Першай сусветнай вайны.
Бліжэйшыя вёскі ад яго Сяляцічы ды Плавушка. Але на тым жа "глобусе" ён адносіцца да Казярнікаў. Відаць, праз большы памер вёскі. Сам мост называюць Тупальскім. Як вялізны камень непадалёку, які я не шукаў. Але спрабаваў адшукаць рэшты былой сядзібы Тупальшчына на правым беразе. І не знайшоў. Відаць, знішчана ўшчэнт.
Дарэчы, вось быў допіс з іншай Тупальшчыны, але на Валожыншчыне.
  • ❤ 31
  • 👏 4
  • 👍 2
  • 💔 1
Post #9446 550
sacral_BY #гара_цэгла #вялля Варта нагадаць, што маршрут сплаву праходзіў пераважна праз Смаргонскі раён. У 1915 годзе менавіта пад Смаргонню расейскія войскі спынілі нямецкі наступ у Першай сусветнай і фронт усталявалася па лініі Дрысвяты-Нарач-Смаргонь-Пінск ажно…
  • ❤ 37
  • ⚡ 2
  • 👍 2
Post #9440 751
sacral_BY #жодзішкі #sacral_mill #sacral_brovar Калі ў нас тут быў маёнтак важных шляхціцаў, то напэўна і гаспадарчы двор меўся? Анягож! Буду шчырым, кантэнтавы патэнцыял раскрыты будзе слаба. Гледзячы на нешматлікія здымкі, нават думаў скіпнуць гэтую частку і плыць…
#sacral_rocks
Ну, напэўна, такога кшталту аб'ектаў яшчэ тут не было. Спадарства, вашай увазе – скаладром! Вось так раптоўна, на высокім беразе, пасярод ракі і Смаргонскага раёну. Абʼект зразумелы, але пэўна і загадкавы. Калі яго пабудавалі? У розных закутках сеціва пішуць па-рознаму, але агульна зразумела, што недзе ў познім «саюзе». А вось у аўтара гэтага спартыўна-манументальнага твору ёсць канкрэтнае імя – У.І. Ганапольскі, тагачасны старшыня федэрацыі спартыўнага турызму Беларусі родам з Гомля. Пішуць, што першы турнір па турысцка-прыкладным шматборʼі ў краіне арганізаваў ён у 1995 годзе. Ня ведаю, дзе той турнір праходзіў, але раптам тое было як раз тут, каля Жодзішак?
Як бы яно не было, каб скарыць тую вяршыню, ня трэба быць вялікім альпіністам. Нават невялікім ня трэба быць. Я вось зусім не альпініст, але наверх па камянях ускарэпкаўся. Але асцярожным трэба быць заўсёды, пра гэта не забываемся☝️
Бліжэйшыя адсюль вёскі #асінішкі #мель, а горка, на якой зладзілі спартыўны снарад, мела назву "Белая".
  • 🔥 25
  • ❤ 14
  • 👍 4
  • 👏 2
  • 😍 2
  • 👌 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →