TGViewer
sacral_BY sacral_BY @belarus_sacral · 2.98K subscribers
Post #5716 1.37K
Зразумела, што ў такой далікатнай справе, як пахаванне сваякоў, не можа быць нейкіх выпадковасцяў. Калі людзі наносяць нейкі сімвал, тым больш такі незвычайны, як грыб, у гэтым мае быць пэўны сімвалізм. Тым больш, калі гэта перарасло ў пэўную рэгіянальную традыцыю.
Грыбы са сваёй грыбніцай уяўляюць з сабе адзіны арганізм. Таму на могілках гэта можа сімвалізаваць вечную памяць сваякоў і, як следства, вечнае жыццё ў свядомасці людзей (тым больш, недзе побач напісана ад каго помнік нябожчыку). Менавіта такія думкі былі ад назірання гэтай мікалагічнай з'явы. Але пагадзіцеся, версія занадта паганская. Ці ёсць у грыбоў сваё месца ў хрысціянскім сімвалізме? Пошук у сеціве асаблівых вынікаў не даў. Складана сфармуляваць запыт так, каб не пачаць чытаць пра сапраўдныя грыбы, што растуць на пахаваннях.
Звярнуўся нават з пытаннем да аднаго забаўляльнага сайту. Уласна, забаўныя адказы і атрымаў. Дзялюся з вамі.
А заадно, пытаюся вашага меркавання пра гэты цікавы сімвал! Можа нехта нават сустракаў такое ў іншых месцах?
  • ❤‍🔥 43
  • 👍 12
More from @belarus_sacral
  1. Oct 17, 2026Сёння, спадарства, размова на важную тэму. Вам падабаюцца паштоўкі? Адміну - вельмі. Асабл…
  2. Oct 15, 2026#бабруйск #sacral_urban Пакуль хопіць Грузіі. Вяртаемся да родных краявідаў праз цагляныя…
  3. Oct 14, 2026#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запа…
  4. Oct 10, 2026#тбілісі #грузія #sacral_museum #sacral_graveyard Апошняе ў спісе, але не апошняе па цікаў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →