TGViewer
sacral_BY sacral_BY @belarus_sacral · 2.99K subscribers
Post #9570 317
sacral_BY #тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox Калі такія справы (разабраліся і з Жылічамі), то прапаную зноў вярнуцца ў знаёмы тбіліскі музей этнаграфіі. У адрозненні ад нашага «Азярца», драўляных цэркваў сюды не завезлі. Затое ёсць руіны мураванага…
#тбілісі #грузія #sacral_museum #sacral_graveyard
Апошняе ў спісе, але не апошняе па цікаўнасці месца ў этнаграфічным музеі – пляцоўка з «пахаваннямі». Дакладней з узорамі розных каменных надмагілляў. Сеціва кажа, што помнікі сабраныя з розных рэгіёнаў Грузіі. Сапраўды, формы тут разнастайныя. Конікі, баранчыкі, зброя, арнаменты. Інфы на месцы бракуе. Хто, адкуль? Але ўсё адно захапляльна. На першым здымку на другім плане бачны дальмен з абхаскай вёскі, яму 4-5 тыс. год.
На мой дзіўны густ (думка і раней лунала ў галаве), нашаму скансэну не дастае такога. Гучыць спецыфічна, уяўляю твары пэўных наведнікаў, але ж таксама частка народнай культуры. Праўда, у нас вясковым могілкам больш уласцівыя крыжы драўляныя. Але ж бываюць і помнікі з жорнаў, з груба ці неапрацаваных валуноў. А яшчэ ж каплічка можа быць! А на ўваходзе паставіць браму, як была ў Акцябрскім раёне. Толькі дзе ўсё гэта браць? Новых настругаць ці вывозіць з недагледжаных пахаванняў? Карацей, перспектыўная ідэя. Перадайце там кіраўніцтву хто, га?
  • ❤ 18
  • 👍 4
  • 🤷‍♂ 1
  • 🤔 1
  • 🗿 1
More from @belarus_sacral
  1. Oct 9, 2026#тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox Калі такія справы (разабраліс…
  2. Oct 7, 2026#бабруйск #sacral_urban Дарэчы, спонсар вандроўкі ў Жылічы - бабруйскі касмадром аўтавакза…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →