TGViewer
sacral_BY sacral_BY @belarus_sacral · 2.98K subscribers
Post #9579 548
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data
Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу.
Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія габрэі прывезлі ягоную рызу на радзіму. Адзін з іх, Эліёз, падараваў рызу сястры, тая памерла, трымаючы рэліквію ў руках. Так яе і пахавалі. На гэтым месцы вырасла дрэва. У IV ст. цар Мірыян загадаў пабудаваць там царкву, зрубіць тое дрэва, каб атрымаўся слуп. Але пакуль сьвятая Ніно (лічыцца, што яна хрысціла Іверыю\Грузію) не памалілася, нічога не атрымалася.
Вось прыкладна гэтыя падзеі 14 кастрычніка адзначаюць картвелі.
А храм, што пабудавалі, завецца Свеціцхавелі ў горадзе Мцхета. Тая царква да нас не дайшла, бо была драўлянай, а вось гэтая, на здымках, датуецца ХІ ст. Не навабуд таксама, ведаеце.
  • ❤ 31
  • 👍 5
  • 🙏 2
More from @belarus_sacral
  1. Oct 17, 2026Сёння, спадарства, размова на важную тэму. Вам падабаюцца паштоўкі? Адміну - вельмі. Асабл…
  2. Oct 15, 2026#бабруйск #sacral_urban Пакуль хопіць Грузіі. Вяртаемся да родных краявідаў праз цагляныя…
  3. Oct 10, 2026#тбілісі #грузія #sacral_museum #sacral_graveyard Апошняе ў спісе, але не апошняе па цікаў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →