TGViewer
Belarus_Finance Belarus_Finance @belarus_finance · 1.31K subscribers
Post #141 9.45K
Нават у крытычных сітуацыях, калі падзеі ідуць з неймавернай хуткасцю, карысна паглядзець на агульную карціну і прааналізаваць дыскусіі на тэмы фондавага рынку, якія ідуць дзесяцігоддзямі.

Адна з такіх дыскусіі - паміж як расейскімі, так і заходнімі інвестарамі - зводзіцца да таго "ці варта інвеставаць значную частку партфеля ў расейскія акцыі". Адзін бок кажа "так, бо яны недаацэненны па мультыплікатарах і маюць добрую дывідэндную даходнасць", другі "не, рызыка ў той жа час занадта вялікая".

Які бок мае рацыю? З пункту гледжання выключна вынікаў інвестыцый (рызыкі і даходнасці) - і пакуль не закранаючы пытанні маралі - як ні парадаксальна, рацыю маюць абодва бакі (а не толькі той, які пазбягаў расейскага рынку).

Інвестары ў расейскія акцыі заўсёды павінны былі мець на ўвазе, што нізкія мультыплікатары і высокая дывідэндная даходнасць - гэта не проста так, а таму што на гэтым рынку існуе больш высокая верагоднасць "чорных лебядзей" (аднаго з якіх мы назіраем зараз, і які канкрэтна праяўляецца на рынку праз забарону іншаземцам прадаваць расейскія каштоўныя паперы - пакуль невядома, ці гэта часова або магчымая нацыяналізацыя/прымусовы продаж). Калі інвестар гэта ўсведамляў, то ўсё нармальна. А вось калі інвестар гэтыя рызыкі адмаўляў і лічыў расейскі рынак "бескаштоўным сняданнем", то зараз яму прыйшлося вярнуцца ў жорсткую рэальнасць.

І вядома, у 2022 годзе адказнае інвеставанне (ESG) гуляе вялікую ролю - і ў тым ліку праз яго Расея хутка пазбавіцца значнай долі іншаземнага капіталу, нават калі інвеставанне ў Расею не будзе забаронена. Яшчэ больш крытычнай сітуацыю робіць тое, што Расея так і не правяла паўнацэнную пенсійную рэформу, таму з крыніцамі "дліных грошаў" таксама будзе праблематычна. Канешне, ёсць, напрыклад, кітайскія і індыйскія інвестары, але капіталу ў іх усе яшчэ нашмат менш, ніж у заходніх, і ўсе яны таксама зараз бачаць у рэальным часе рызыкі расейскага рынку. Таму цяжка чакаць, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі расейскі рынак акцый калісьці будзе гандлявацца з мультыплікатарам "цана-прыбытак" ("Р/Е") вышэй за гістарычныя сярэднія паказчыкі (5-8).

Якая рэлевантнасць усяго гэтага для Беларусі? Пакуль прамой няма, бо фондавага рынку ў краіне, нажаль, амаль не існуе - не існуе і біржавых індэксаў. Але ў будучыні, калі такія індэксы для Беларусі будуць, то варта глядзець менавіта на ніх (а не на заявы палітыкаў, напрыклад), калі вы захочаце атрымаць адказ на пытанне "ці ўспрымае свет Беларусь як развітую, бяспечную і надзейную краіну?" Адказ будзе станоўчы, толькі калі каэфіцыент Р/Е беларускага фондавага рынку будзе стабільна прыкладна адпавядаць развітым краінам (зараз гэта 15-25 і вышэй). У выпадку Расеі, нягледзячы ні на што, на працягу апошніх 30 гадоў адказ на гэтае пытанне заўсёды быў адмоўным.
More from @belarus_finance
  1. Apr 27, 2023Прыняў удзел ў апошнім выпуску падкаста “Сігнал і шум” пра ацэнку кампаній. Пакрылі дастат…
  2. Mar 17, 2023Вельмі прыемна бачыць канкурэнцыю на “рынку” беларускамоўнага кантэнту па фінансах - тэлег…
  3. Mar 1, 2023Рэкамендую інтэрв'ю майго суаўтара, Яўгена Левага на MyFin. Для чытачоў каналу, напэўна, н…
  4. Nov 12, 2022Тэма карпаратыўнага кіравання - адна з ключавых у свеце фінансаў, фондавых рынкаў і інвест…
  5. Nov 3, 2022Пакінуўшая Кабінет Ціханоўскай Таццяна Зарэцкая была прадстаўніцай па эканоміцы і фінансам…
  6. Oct 24, 2022Кампанія Aigenis стварыла індэкс топ-7 акцый ("Aigenis Top 7"), якія гандлююцца на беларус…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →