TGViewer
Belarus_Finance Belarus_Finance @belarus_finance · 1.31K subscribers
Post #154 5.42K
Пакінуўшая Кабінет Ціханоўскай Таццяна Зарэцкая была прадстаўніцай па эканоміцы і фінансам - таму пракаментую некаторыя аспекты гэтай гучнай гісторыі. Пра яе ўжо выйшлі артыкулы, бадай, ва ўсіх вядучых СМІ, а Наша Ніва зрабіла вельмі якаснае і падрабязнае расследаванне. Я ў сваю чаргу больш дэталёва сфакусуюся на аспектах, звязаных з фінансамі і інвестыцыямі ў стартапы.

Зарэцкая заснавала некалькі cтартапаў, і гэта ключавая частка яе біяграфіі. Я ўявіў сабе ў ролі інвестара, які робіць працэдуру "належнай абачлівасці" ("Due Diligence") найбольш вядомага з іх - Laava Tech. Сэнс гэтай працэдуры - выяўленне "чырвоных сцяжкоў" (падазроных рэчаў/несупадзенняў і так далей). Наяўнасць такіх сцяжкоў зусім не азначае, што стартап махлярскі. Але калі іх зашмат - гэта нагода правесці дэталёвае даследванне, або агулам адмовіцца ад інвестыцыі.

1. Інвестыцыі ў стартап (раскрытыя) - толькі грантавыя і ад акселератараў. Гэта значыць меншы узровень due diligence, ніж робяць венчурные фонды. Само па сабе гэта не праблема - але выклікае пытанні тое, што заснавальніца сцвярджае, што іншыя інвестары ёсць, але іх раскрыць ня можа або ня хоча. Гэта даволі дзіўна, бо, як правіла, ніхто не хавае такія свае інвестыцыі ці інвестараў - асабліва венчурныя фонды.

2. Лічбы выручкі, якія называе заснавальніца ($280 тыс/мес), не суадносяцца са справаздачнасцю (менш за 100 тыс эўра/год). Яна кажа, што асноўны абарот - у "прадстаўніцтвах" эстонскай кампаніі ў іншых краінах. Гэта значыць, што справаздачнасць павінна кансалідавацца, і выручка і прыбытак ад іх павінны быць бачныя ў справаздачнасці эстонскай мацярынскай кампаніі. Адзіная іншая юрасоба, па якой даступная справаздачнасць, - у Польшчы (атрымала грант на каля 175 тыс. PLN, у 2022 была ліквідваваная). Сцвярджэнне, што ў іншых юрысдыкцыях фінансавыя паказчыкі раскрываць незаконна - выклікае здзіўленне, бо заснавальнік, як правіла, мае поўнае права гэта рабіць.

3. Перанос публікацыі справаздачнасці на больш позні тэрмін. Не абавязкова нешта дрэннае, але часта менавіта затрымка фін. справаздачнасці з'яўляецца прызнакам дрэннага фінансавага становішча або маніпуляцый справаздачнасцю.

4. Адсутнасць канкрэтыкі па прагрэсу і выніках распрацоўкі прадукта/рашэння. Лепш за ўсё гэта бачна па справаздачнасці пасля атрымання гранту ЕС. Можна параўнаць з іншымі праектамі, якія атрымалі гранты - тут і канкрэтыка "на што патрачаны грошы, што зроблена, якія інвестыцыі атрыманыя", і прататыпы прадукту, і, галоўнае для падобных праектаў - артыкулы ў навуковых часопісах, якія падцвярджаюць што тэхналогія перспектыўная. Нічога гэтага ў стартапа ў справаздачнасці няма.

5. Бадай самая істотная частка Due Diligence - размовы з канкурэнтамі, інвестарамі, пастаўшчыкамі, кліентамі, навукоўцамі - тымі, хто знаёмы з тэхналогіяй ці дзейнасцю бізнэсу і можа кваліфікавана выказацца. Любы венчурны фонд будзе такіх людзей шукаць і размаўляць з імі. Самы просты спосаб для стартапера развеяць сумневы - даць кантакты некалькіх людзей з кампетэнцыямі і рэпутацыяй. Але публічна пазітыўнай рэкамендацыі стартапу Зарэцкай пакуль ніхто з спецыялістаў у сферы/фондаў/кліентаў не даў. А для сапраўды паспяховага стартапа ўзяць такую рэкамендацыю, як правіла, зусім не складана.

Такім чынам, чырвоных сцяжкоў, як кажуць, больш ніж на камуністычным мітынгу. Ці гэта доказ, што стартап - махлярства? Не. Шматлікія стартапы праходзілі тонкую лінію паміж "перабольшваннем" і "падманам" і потым станавіліся паспяховымі. Але калі заснавальніца становіцца кандыдаткай на палітычны пост - патрабаванні да яе нашмат больш строгія.

Бо калі прападуць грошы некалькіх інвестараў - нічога страшэннага. А палітычная сіла, не зрабіўшая адэквантай due diligence (асабліва калі пазіцыя падразумявае не толькі навыкі фандрэйзінга, але і веданне эканомікі і фінансаў) рызыкуе згубіць давер выбаршчыкаў. І тым больш рызыкуе, калі робіць выгляд, што адзіная прычына сыходу палітыка - "траўля", а не, напрыклад, страта даверу і сумневы наконт біяграфіі і кампетэнцый.
Pitchbook Laava Tech 2026 Company Profile: Valuation, Funding & Investors | PitchBook Information on valuation, funding, cap tables, investors, and executives for Laava Tech. Use the PitchBook Platform to explore the full profile.
  • 👍 77
  • 👏 10
  • 🌚 2
More from @belarus_finance
  1. Apr 27, 2023Прыняў удзел ў апошнім выпуску падкаста “Сігнал і шум” пра ацэнку кампаній. Пакрылі дастат…
  2. Mar 17, 2023Вельмі прыемна бачыць канкурэнцыю на “рынку” беларускамоўнага кантэнту па фінансах - тэлег…
  3. Mar 1, 2023Рэкамендую інтэрв'ю майго суаўтара, Яўгена Левага на MyFin. Для чытачоў каналу, напэўна, н…
  4. Nov 12, 2022Тэма карпаратыўнага кіравання - адна з ключавых у свеце фінансаў, фондавых рынкаў і інвест…
  5. Oct 24, 2022Кампанія Aigenis стварыла індэкс топ-7 акцый ("Aigenis Top 7"), якія гандлююцца на беларус…
  6. Sep 30, 2022Добры пост Льва Львоўскага пра, нажаль, яшчэ адну індыкацыю непрафесіяналізму па тэме інве…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →