TGViewer
Belarus_Finance Belarus_Finance @belarus_finance · 1.31K subscribers
Post #153 5.57K
Кампанія Aigenis стварыла індэкс топ-7 акцый ("Aigenis Top 7"), якія гандлююцца на беларускім фондавым рынку.

Гэта вельмі добрая і карысная ініцыятыва. Так, беларускі рынак малаліквідны, таму яго "рухі" (асабліва на кароткіх тэрмінах) будуць малапаказальнымі з-за ўплыву абмежаванай колькасці адносна буйных здзелак. Але больш істотна тое, што:

(i) гэта рухае наперад інфрастуктуру рынка

(ii) індэксам цікавяцца смі.

Навіны пра рухі рынку дапамагаюць абудзіць інтарэс да фондавага рынку - хоць я і не рэкамендую надаваць зашмат увагі штодзённым/штомесячным (і нават штогадовым) рухам, нават калі гэты рынак - развіты і ліквідны.

Доля кожнай кампаніі ў індэксе абмежавана (максімум 20%), што лагічна. Інакш больш 70% "капіталізацыі ў вольным гандлю" прыходзілася б на толькі 2 прадпрыемствы: Прыёрбанк і Брэстгазаапарат.

Вельмі цікава, што - нягледзячы на вельмі нізкі ўзровень развіцця рынку - індэкс беларускіх акцый усё роўна апынуўся даволі падобным на класічныя індэксы акцый развіваючыхся краінаў:

(і) значная доля індэксу - каля 43% па капіталізацыі - банкі (Прыёрбанк, Беларусбанк, Сбер)

(ii) 21% індэксу - будаўніцтва (МАПІД і Мінскпрамбуд) плюс каля 16% - гандаль (ГУМ).

Банкі, будаўніцтва, гандаль (у суме 80% індэксу) - менавіта гэтыя індустрыі, як правіла, добра прадстаўлены і ў большасці індэксаў акцый развіваючыхся краінаў. Астатнія 20% чакана прыходзяцца на долю "флагмана" беларускага фондавага рынку - Брэстгазаапарату.

Спадзяюся, інфармацыйнае забеспячэнне нашага рынка будзе і надалей паляпшацца. Будзе цудоўна, калі па рынку акцый з'явіцца якасная аналітыка, а можа нават калькуляцыя мультыплікатараў (пры ўсей умоўнасці гэтых паказчыкаў па прычыне нізкай ліквіднасці).

Увогуле цешыць, што нават у такіх складаных умовах нейкі прагрэс інфраструктуры фондавага рынку ў Беларусі ўсё ж ёсць - як ёсць і людзі, якім рынак дагэтуль цікавы. Застаецца спадзявацца, што пры нашым жыцці мы яшчэ ўбачым добра працуючы і ліквідны беларускі рынак акцыі, які адэкватна выконвае функцыі акумуляцыі зберажэнняў, абароны іх ад інфляцыі і непазыковага фінансавання прадпрыемстваў.
Aigenis Индекс рынка акций Aigenis Top 7 Индекс рынка акций Aigenis Top 7 Новости и статьи - Aigenis
  • 👍 29
  • 🍓 3
  • 😁 2
  • 🤩 1
  • 💯 1
  • 🍌 1
  • 🏆 1
More from @belarus_finance
  1. Apr 27, 2023Прыняў удзел ў апошнім выпуску падкаста “Сігнал і шум” пра ацэнку кампаній. Пакрылі дастат…
  2. Mar 17, 2023Вельмі прыемна бачыць канкурэнцыю на “рынку” беларускамоўнага кантэнту па фінансах - тэлег…
  3. Mar 1, 2023Рэкамендую інтэрв'ю майго суаўтара, Яўгена Левага на MyFin. Для чытачоў каналу, напэўна, н…
  4. Nov 12, 2022Тэма карпаратыўнага кіравання - адна з ключавых у свеце фінансаў, фондавых рынкаў і інвест…
  5. Nov 3, 2022Пакінуўшая Кабінет Ціханоўскай Таццяна Зарэцкая была прадстаўніцай па эканоміцы і фінансам…
  6. Sep 30, 2022Добры пост Льва Львоўскага пра, нажаль, яшчэ адну індыкацыю непрафесіяналізму па тэме інве…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →