Ці патрэбны беларусам свой універсітэт у замежжы? Калі так, якім ён павінен быць?
Пішыце свае думкі і пытанні ў каментарах, а ў суботу, 19 верасня, працягнем гэтую размову ў жывым эфіры RES PUBLICA.
Разам з Андрэем Вардамацкім, Зосяй Гайко, Таццянай Крапіневіч, Святланай Мацкевіч, Яўгенам Пятліцкім і Таццянай Шчытцовай пагаворым пра тое, якім можа быць беларускі ўніверсітэт у замежжы, на каго ён павінен быць разлічаны і што можа даць беларускай супольнасці.
🕐 Пачатак а 13:00 паводле мінскага часу / 12:00 CET.
А якім такі ўніверсітэт уяўляеце вы? Што ў ім павінна быць? Чаго вы ад яго чакаеце? Пра што марыце? Пішыце ў каментарах свае пытанні, думкі і пажаданні. Пачнём размову тут і працягнем у жывым эфіры!
Post #418
32

- ❤ 5