TGViewer
Channel Public Channel
Belarus Tomorrow

Belarus Tomorrow

@bel_tomorrow

Афіцыйны тэлеграм-канал праекта Belarus Tomorrow.
Subscribers
40
Photos
296
Videos
84
Links
107
Recent Posts 14 shown
Post #421 38
Цяпер злавіць Belarus Tomorrow можна яшчэ на адным спадарожніку 📡

Акрамя Hotbird, нас цяпер можна знайсці на ASTRA 3C. Ён ахоплівае не толькі Беларусь і Усходнюю Еўропу, але і значную частку Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Таму глядзець нас змогуць яшчэ больш людзей.

Каб не разбірацца ў частотах і наладах самастойна, мы сабралі ўсё патрэбнае ў трох картках.

Захоўвайце і падключайцеся!
  • ❤ 1
  • 👌 1
Post #420 55
Ці разумее Коўл, што Лукашэнка зацірае яму нейкую лухту? Што кажуць сведкі сумеснага параду нацыстаў і Чырвонай арміі ў Брэсце ў 1939-м? Чаму YouTube блакуе прапагандыстаў, але сам у Беларусі не заблакаваны?

На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць Вольга Лойка, Ігар Кулей і Павел Свярдлоў — удзельнікі “Клуба галоўных рэдактараў” на Belarus Tomorrow. Глядзіце тут: https://youtu.be/y4dGDGJPkzg
YouTube Азаронак супраць Youtube, Лукашэнка: палітвязняў няма і дзень "адзінства" | Лойка, Кулей, Свярдлоў Ютуб заблакаваў прапагандыстаў, і цяпер прапагандысты пагражаюць заблакаваць Ютуб. З-за кратаў выпусцілі 25 палітвязняў, якія, па словах Лукашэнкі і не палітвязні ўвогуле. А хто? У Беларусі адзначылі "Дзень народнага адзінства". Але адзінства гэта — са слязамі…
  • ❤ 2
Post #419 44
Belarus Tomorrow Ці патрэбны беларусам свой універсітэт у замежжы? Калі так, якім ён павінен быць? Пішыце свае думкі і пытанні ў каментарах, а ў суботу, 19 верасня, працягнем гэтую размову ў жывым эфіры RES PUBLICA. Разам з Андрэем Вардамацкім, Зосяй Гайко, Таццянай Крапіневіч…
Які ўніверсітэт патрэбны беларусам_кам у выгнанні? Абмяркоўаем гэта ў жывым эфіры — у дэбатах RES PUBLICA на Belarus Tomorrow!

Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=PCpxKY6gAjM
YouTube Які ўніверсітэт у замежжы патрэбны беларусам | Университет для беларусов в изгнании | RES PUBLICA Ці патрэбны беларусам свой універсітэт у замежжы? І калі так, дык якім ён павінен быць? У суботу, 19 верасня, у новым выпуску RES PUBLICA абмяркуем, што магчымасць вучыцца ў беларусаў і па-беларуску можа даць беларускай супольнасцi. У дыскусіі ўдзельнічаюць…
  • 👍 2
  • 🤝 1
Post #418 31
Ці патрэбны беларусам свой універсітэт у замежжы? Калі так, якім ён павінен быць?

Пішыце свае думкі і пытанні ў каментарах, а ў суботу, 19 верасня, працягнем гэтую размову ў жывым эфіры RES PUBLICA.

Разам з Андрэем Вардамацкім, Зосяй Гайко, Таццянай Крапіневіч, Святланай Мацкевіч, Яўгенам Пятліцкім і Таццянай Шчытцовай пагаворым пра тое, якім можа быць беларускі ўніверсітэт у замежжы, на каго ён павінен быць разлічаны і што можа даць беларускай супольнасці.

🕐 Пачатак а 13:00 паводле мінскага часу / 12:00 CET.

А якім такі ўніверсітэт уяўляеце вы? Што ў ім павінна быць? Чаго вы ад яго чакаеце? Пра што марыце? Пішыце ў каментарах свае пытанні, думкі і пажаданні. Пачнём размову тут і працягнем у жывым эфіры!
  • ❤ 5
Post #417 33
Чаму дзяржСМІ прамаўчалі пра смерць бегуна на Мінскім паўмарафоне?

Падчас Мінскага паўмарафону памёр бягун. Але ў дзяржаўных СМІ для гэтай навіны месца не знайшлося. Там увогуле нібыта няма месца для дрэнных навін.

Чаму так працуе беларуская інфармацыйная рэальнасць і што гэта за «вывучаная слепата»?

Абмяркоўваем у «Клубе галоўных рэдактараў» з галоўнай рэдактаркай Plan B Вольгай Лойка.

Глядзіце поўны выпуск па спасылцы.
  • ❤ 3
Post #416 33
Рэйв на фоне Маркса і Леніна, сінія валасы, яркая вопратка і мара з’ехаць у Амерыку.

На першы погляд, «Крышталь» Дар’і Жук – гісторыя пра эміграцыю і амерыканскую мару. Але насамрэч гэта фільм пра Беларусь на зломе эпохаў: стары савецкі парадак ужо разваліўся, а новая рэчаіснасць яшчэ толькі нараджаецца.

Галоўная гераіня выглядае чужой у грамадстве, якое па-ранейшаму жыве паводле савецкіх правілаў. Яе бунт – гэта не толькі жаданне вырвацца з Беларусі, але і спроба зразумець, дзе яе месца.

Пра «Крышталь» і Беларусь на зломе эпохаў у «Нашым кіно» распавядае кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Глядзіце поўны выпуск «Нашага кіно» на YouTube.
  • ❤ 2
  • 👍 2
Post #415 41
Belarus Tomorrow выходзіць у рэгіянальны тэлевізійны эфір Літвы 🇱🇹

Добрая навіна для беларусаў у Літве: цяпер Belarus Tomorrow можна будзе глядзець у Вільнюсе і шэрагу рэгіёнаў цэнтральнай і ўсходняй Літвы.

Любімыя праграмы, знаёмыя аўтары, навіны, размовы, расследаванні, культура і гісторыя – кантэнт незалежных беларускіх медыя і аўтараў у адным тэлеэфіры 24/7.

🔹Як нас знайсці?

Для прагляду вам спатрэбіцца звычайная тэлевізійная антэна. Запусціце аўтаматычны пошук каналаў і знайдзіце Belarus Tomorrow у спісе.

Больш беларускага. Бліжэй да беларусаў.
  • ❤ 5
Post #414 26
Ці скончыліся беларускія 90-я насамрэч?

«Крышталь» Дар’і Жук — спроба асэнсаваць час, калі стары савецкі парадак ужо разваліўся, а новая рэчаіснасць яшчэ толькі нараджалася.

Фільм пра 90-я, які глядзіш і ўвесь час думаеш пра сучасную Беларусь.

У новым выпуску «Нашага кіно» разбіраемся, як «Крышталь» перадае атмасферу 90-х і чаму гэтая гісторыя дагэтуль падаецца такой знаёмай.
  • ❤ 4
Post #413 40
Чаму мы зноў гаворым пра «Крышталь» Дар’і Жук?

Беларусь 90-х, хрусталь замест заробку, мара пра Амерыку і свет, які змяняецца хутчэй, чым людзi паспяваюць да гэтага прызвычаіцца.

У першым выпуску «Нашага кіно» кінакрытык і аўтар @holybelawood Тарас Тарналіцкі вяртаецца да «Крышталя»: разбірае фільм, кантэкст яго з’яўлення і тое, чаму сёння мы можам убачыць у ім больш, чым гісторыю адной дзяўчыны, якая марыць пра Чыкага.
  • ❤ 5
  • 👍 1
Post #412 59
У Belarus Tomorrow новая праграма – «Наша кіно» 🎬

Будзем гаварыць пра беларускія фільмы, якія пакінулі след у нашай гісторыі і культуры. Разбірацца, у які час яны з’явіліся, што расказвалі пра Беларусь тады і як успрымаюцца сёння.

Пра кіно будзе расказваць кінакрытык Тарас Тарналіцкі – аўтар канала @holybelawood.

Пачынаем з «Крышталя» Дар’і Жук і беларускіх 90-х.

Першы выпуск ужо хутка!
  • ❤ 9
Post #408 57
Агляд тыдня!

Мы сабралі для вас самае важнае і цікавае з партнёрскіх фарматаў.

Глядзіце новыя выпускі і інтэрв’ю на Belarus Tomorrow і ў нашых партнёраў — каб не прапускаць галоўнае і лепш разумець, што адбываецца.

Настроіцца на Belarus Tomorrow праз спадарожнік можна так:

Satellite: Hotbird 13G at 13.0E
Transponder: tp 122
Frequency: 10949 MHz
Polarization: Vertical
Symbol rate: 27500 Ksym/s
FEC: 2/3
Modulation: DVB-S2/8PSK

#BelarusTomorrow #НезалежныяМедыя #БудучыняБеларусі
  • 👍 2
Post #407 52
Выпуск вы можаце паглядзець на YouTube-канале Аляксандра Кныровіча, а таксама на Belarus Tomorrow.

Настроіцца на Belarus Tomorrow праз спадарожнік можна так:

Satellite: Hotbird 13G at 13.0E
Transponder: tp 122
Frequency: 10949 MHz
Polarization: Vertical
Symbol rate: 27500 Ksym/s
FEC: 2/3
Modulation: DVB-S2/8PSK

#BelarusTomorrow #НезалежныяМедыя #БудучыняБеларусі
Post #406 45
Выпуск вы можаце паглядзець на YouTube-канале «Вечаровы кефір», а таксама на Belarus Tomorrow.

Глядзіце новыя выпускі і інтэрв’ю на Belarus Tomorrow і ў нашых партнёраў — каб не прапускаць галоўнае і лепш разумець, што адбываецца.

Satellite: Hotbird 13G at 13.0E
Transponder: tp 122
Frequency: 10949 MHz
Polarization: Vertical
Symbol rate: 27500 Ksym/s
FEC: 2/3
Modulation: DVB-S2/8PSK

#BelarusTomorrow #НезалежныяМедыя #БудучыняБеларусі
  • 👍 2
  • 🤡 1
Post #402 37
Агляд тыдня!

Мы сабралі для вас самае важнае і цікавае з партнёрскіх фарматаў.

Глядзіце новыя выпускі і інтэрв’ю на Belarus Tomorrow і ў нашых партнёраў — каб не прапускаць галоўнае і лепш разумець, што адбываецца.

Satellite: Hotbird 13G at 13.0E
Transponder: tp 122
Frequency: 10949 MHz
Polarization: Vertical
Symbol rate: 27500 Ksym/s
FEC: 2/3
Modulation: DVB-S2/8PSK

#BelarusTomorrow #НезалежныяМедыя #БудучыняБеларусі
  • 👍 2
Older posts →

About this channel

How can I read @bel_tomorrow without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Belarus Tomorrow: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Belarus Tomorrow have?
Belarus Tomorrow (@bel_tomorrow) has 40 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Belarus Tomorrow know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →