Рэйв на фоне Маркса і Леніна, сінія валасы, яркая вопратка і мара з’ехаць у Амерыку.
На першы погляд, «Крышталь» Дар’і Жук – гісторыя пра эміграцыю і амерыканскую мару. Але насамрэч гэта фільм пра Беларусь на зломе эпохаў: стары савецкі парадак ужо разваліўся, а новая рэчаіснасць яшчэ толькі нараджаецца.
Галоўная гераіня выглядае чужой у грамадстве, якое па-ранейшаму жыве паводле савецкіх правілаў. Яе бунт – гэта не толькі жаданне вырвацца з Беларусі, але і спроба зразумець, дзе яе месца.
Пра «Крышталь» і Беларусь на зломе эпохаў у «Нашым кіно» распавядае кінакрытык Тарас Тарналіцкі.
Глядзіце поўны выпуск «Нашага кіно» на YouTube.
Post #416
33