TGViewer
adu.place adu.place @aduplace · 1.37K subscribers
Post #3385 722
🤟 «Навошта эксперткам выходзіць у паблік»: лекцыя Валянціны Чэкан

Мужчыны-эксперты трапляюць у медыя ў 2,5 разы часцей за жанчын, а цытуюцца як прафесіяналы амаль у 7 разоў часцей — і справа не ў браку экспертнасці, а ў бачнасці, стэрэатыпах і страху хейту. Валянціна Чэкан, спікер-коўч і даследчыца, разбярэ гэта без парад «проста будзь упэўненай»: у чым розніца паміж публічнасцю і медыйнасцю, што публічнасць рэальна дае (легітымнасць, доступ да патрэбных людзей, разуменне ўласнай экспертнасці), а чаго не дае, і як абраць свой фармат пры моўным бар'еры, адсутнасці інстытуцыйнай падтрымкі і рознай гатоўнасці да рызыкі.

Пасля лекцыі — прэзентацыя другога набору CNI Women Fellowship ад Цэнтра новых ідэй: як уладкаваны фэлоўшып знутры, як падаць заяўку і сесія Q&A.

• Калі: 16 верасня, 18:00 (Варшава), 1,5 гадзіны.
• Дзе: анлайн (спасылка пасля рэгістрацыі).
• Заяўка і падрабязнасці.
  • 😍 9
  • 🦄 4
More from @aduplace
  1. Oct 7, 2026🤟 Advocacy and Lobbying for international youth work: курс у Малдове Міжнароднае маладзёж…
  2. Oct 5, 2026🤟 Digital Content & Pedagogical Practices: курс об AI в youth work в Болгарии Где AI доба…
  3. Oct 1, 2026🤟 Тыдзень супраць смяротнага пакарання: 3 падзеі ў Польшчы Беларусь застаецца адзінай кра…
  4. Sep 30, 2026🤟 European Network for Mental Health of Youth: сустрэча па наладжванні партнёрскіх сувязя…
  5. Sep 29, 2026🤟 «Беларуская культура: будуем сусветны брэнд»: Салон Банка Ідэй у Варшаве Беларускае мас…
  6. Sep 28, 2026🤟 Перакладчыцкая майстэрня: цынамонавы сезон з Андрэем Хадановічам Новы сезон перакладчыц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →