TGViewer
adu.place adu.place @aduplace · 1.37K subscribers
Post #3391 341
🤟 «Беларуская культура: будуем сусветны брэнд»: Салон Банка Ідэй у Варшаве

Беларускае мастацтва трапляе ў свет без інстытуцый, лэйблаў і менеджэраў, якія звычайна робяць гэтую працу за аўтара — і кожная сфера вырашае гэтую задачу па-свойму: візуальнае мастацтва шукае новую інфраструктуру, кіно вучыцца сумяшчаць кампрамісы з еўрапейскай індустрыяй, музыка ідзе супраць плыні без лэйблаў. Чатыры кароткія выступы — Вольгі Мжэльскай, Цімура Кудзеліча, Аляксея Палуяна і Анастасіі Рыдлеўскай — і агульная дыскусія пад мадэрацыяй Максіма Жбанкова складуць з гэтых асобных гісторый адказ на пытанне, як пабудаваць з беларускай культуры сусветны брэнд.

Асобна — прэзентацыя новага артэфакта, набытага ініцыятывай Maldzis (спікер Рыгор Астапеня), і фуршэт з нэтворкінгам пасля. Колькасць месцаў абмежаваная.

• Калі: 1 кастрычніка, 18:30–22:00.
• Дзе: Stand Up Lokal (ul. Noakowskiego 16).
• Падрабязнасці і рэгістрацыя.
  • 👍 4
  • 🔥 3
More from @aduplace
  1. Oct 7, 2026🤟 Advocacy and Lobbying for international youth work: курс у Малдове Міжнароднае маладзёж…
  2. Oct 5, 2026🤟 Digital Content & Pedagogical Practices: курс об AI в youth work в Болгарии Где AI доба…
  3. Oct 1, 2026🤟 Тыдзень супраць смяротнага пакарання: 3 падзеі ў Польшчы Беларусь застаецца адзінай кра…
  4. Sep 30, 2026🤟 European Network for Mental Health of Youth: сустрэча па наладжванні партнёрскіх сувязя…
  5. Sep 28, 2026🤟 Перакладчыцкая майстэрня: цынамонавы сезон з Андрэем Хадановічам Новы сезон перакладчыц…
  6. Sep 28, 2026🤟 Youth Trainers Academy: программа Train-the-Trainer в Вильнюсе Программа открыта для те…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →