TGViewer
adu.place adu.place @aduplace · 1.37K subscribers
Post #3393 347
🤟 Тыдзень супраць смяротнага пакарання: 3 падзеі ў Польшчы

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне — і Тыдзень, прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, зноў гучна нагадвае пра гэта: размовамі, падкастам, кіно, адвакатаваннем, музыкай і нават футболам.

• 7 кастрычніка, 19:00 — Лекторый пад мастом у Karma Crew «Смяротнае пакаранне: ад Беларусі да сусветнага правага павароту». Размова пра тое, што сёння адбываецца са смяротным пакараннем у Беларусі і свеце; як правы палітычны паварот і рост папулізму ў розных краінах уплываюць на дыскусію вакол смяротнага пакарання і спробы пашырыць яго прымяненне і што адбываецца з сусветным рухам за адмену смяротнага пакарання. Пасля лекцыі вечар працягне спецыяльны музычны сэт. Karma Crew, Варшава, Al. 3 Maja 15

• 9 кастрычніка, 19:00 — Воркшоп у Кракаве, «Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам». У аўтарытарных рэжымах пагроза смяротнага пакарання часта выкарыстоўваецца, каб запалохваць апазіцыю, журналістаў і актывістаў — ад Ірана да Кітая і краін Цэнтральнай Азіі. Андрэй Палуда раскажа, як гэта працуе і дзе ў гэтай карціне знаходзіцца Беларусь. Ul. Mikołajska 4/6, Кракаў.

• 10 кастрычніка — Футбольны турнір «Футбол за жыццё», Варшава. Тыдзень завяршаецца футбольным кубкам, бо пра каштоўнасць чалавечага жыцця можна гаварыць і мовай спорту. Рэгістрацыя каманд і гульцоў адкрыта па спасылцы. 12:15–15:30, Centrum Futbolu Warszawianka, Варшава, поле № 4

Поўная афіша Тыдня.
  • 👍 2
  • 🔥 1
More from @aduplace
  1. Oct 7, 2026🤟 Advocacy and Lobbying for international youth work: курс у Малдове Міжнароднае маладзёж…
  2. Oct 5, 2026🤟 Digital Content & Pedagogical Practices: курс об AI в youth work в Болгарии Где AI доба…
  3. Sep 30, 2026🤟 European Network for Mental Health of Youth: сустрэча па наладжванні партнёрскіх сувязя…
  4. Sep 29, 2026🤟 «Беларуская культура: будуем сусветны брэнд»: Салон Банка Ідэй у Варшаве Беларускае мас…
  5. Sep 28, 2026🤟 Перакладчыцкая майстэрня: цынамонавы сезон з Андрэем Хадановічам Новы сезон перакладчыц…
  6. Sep 28, 2026🤟 Youth Trainers Academy: программа Train-the-Trainer в Вильнюсе Программа открыта для те…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →