TGViewer
Channel Public Channel
VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР

VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР

@volnychor

Хор вольных беларусаў
Subscribers
189
Photos
209
Videos
76
Links
163
Recent Posts 17 shown
Post #421 172
Вольны Хор прэзентуе дыпціх на словы Максіма Знака: Белая пена і Хваля.

Харавое гучанне аўтарскіх песень надае новыя фарбы, але застаюцца важныя сэнсы. У родным краі не спыняюцца рэпрэсіі, а мы не спыняемся пра гэта казаць і спяваць.

...Можаш скаваць ланцугамі
Можаш забіць нас, застрэліць
Белую пену на хвалях
Белая пена заменіць...
  • ❤ 11
Post #420 158
Адзін з чальцоў Вольнага Хору паўдзельнічаў у падкасце Talk Eastern Europe, дзе распавёў англамоўнай аўдыторыі сваю гісторыю, гісторыю хора і беларускага пратэсту.

Размова пра музыку, супольнасць, Беларусь і тое, як культура дапамагае заставацца разам нават далёка ад дому.
  • ❤ 7
Post #419 159
Сёння мы звяртаемся да вас не толькі як хор, але як людзі, аб'яднаныя голасам, даверам і агульнай гісторыяй.
Наша дырыжор, Галіна Казіміроўская, зараз сур'ёзна хварэе. Для нас яна - не проста кіраўнік, а сэрца хору, чалавек, які дапамог нам гучаць разам і не баяцца быць пачутымі.

Цяпер ёй патрэбна падтрымка. Мы будзем удзячныя кожнаму, хто зможа адгукнуцца і дапамагчы.
Падрабязнасці і магчымасць падтрымаць на bysol.org

Нават невялікая дапамога - гэта ўжо ўклад. А яшчэ - рэпост, словы падтрымкі, увага. Дзякуй.
bysol.org Дапамога кіраўніцы Вольнага хору ў змаганні з анкалагічным захворваннем Імя Галіны Казіміроўскай стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці. Сёння Галіна, якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй, – з анкалогіяй.
  • ❤ 11
  • 🙏 9
Post #415 170
Дзякуй, Гданьск! ✌🏻
#дзеньволі #жывебеларусь
  • ❤ 10
Post #414 219
Прэм’ера песні «Паўстань, народ» (музыка Міколы Куліковіча, словы Янкі Купалы) прагучала падчас канцэрта на Дзень Волі ў Гданьску.

Гэты твор быў знойдзены ў архівах Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане і, як і шмат іншых твораў з нашага рэпертуару, вяртаецца ў музычную прастору з забыцця і забароны.
  • ❤ 12
Post #413 190
Віншуем з Днём Волі!
Няхай жыве магутны, сьмелы наш беларускі вольны дух!
Верым у Незалежную/Вольную Беларусь! Нясем яе ў нашых сэрцах, у нашых думках, у нашых песнях!
Жыве Беларусь!!!
  • ❤ 15
Post #411 616
НАША ПЕСЬНЯ — прэзентацыя альбома Вольнага Хору да Дня Волі 🤍❤️🤍


Гэты канцэрт пра тое, што мы называем домам.
Пра галасы, якія нельга забараніць.
Пра памяць, што жыве ў нас.
Пра Беларусь — не толькі на мапе, а ў сэрцы.
Пра нас — раскіданых па свеце, але ўсё яшчэ разам.

📍 Gdańsk, ECS (ogród zimowy)
🗓 25 сакавіка, 19:30
🎟 Уваход вольны

Пакуль гучыць Наша песьня - Мы ёсць.

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
  • ❤ 10
Post #410 160
Post #409 169
Чым сёння жыве Вольны Хор, што такое харавое Пагружэнне, якія выклікі стаяць перад Школай Равенскага? Пра гэта і не толькі глядзіце інтэрв'ю з кіраўніком і дырыжорам Вольнага Хору - Галінай Казіміроўскай.
Навіны Беларусі | euroradio.fm Пра Лондан і таямніцы “скарынаўкі”, "Пагружэнне" і спеўную “Мару”— эфір Пра тое, што новага ў Вольнага хора, аб праекце “Пагружэнне” і сустрэчу з Ціханоўскай гаворым з Галінай Казіміроўскай у 15:00.
  • ❤ 15
Post #408 215
Дарагія сябры!
Мы прапануем вам падтрымаць праекты, якія рэалізуюцца дзякуючы дзейнасці Фонда Вольны Хор і просім перавесці 1,5% падаткаў на дапамогу нашаму фонду.

Фонд “Volny Chor” – гэта зарэгістраваная ў Польшчы некамерцыйная арганізацыя (FUNDACJA „VOLNY CHOR”).
Асноўная місія – падтрымка і развіццё беларускай культуры, захаванне беларускай музычнай спадчыны, а таксама арганізацыя культурных і адукацыйных праектаў. Фонд працуе, як легальная платформа для канцэртаў, культурных праграм і грамадскіх ініцыятыў.

Мы яшчэ не маем статусу OPP таму збіраем грошы праз фонд https://fanimani.pl/volnychor/
Для таго каб пералічыць частку вашых падаткаў трэба ўпісаць у вашай падатковай дэкларацыі нумар KRS і нумар мэты:
KRS na potrzeby 1,5%: 0000507234
Cel szczegółowy: 138509

Праекты фонда:
http://volnychor.com/
shkolaravenskaga.pl

Дзякуй!
  • ❤ 9
Post #407 230
“Грай” у выкананні Вольнага Хору у навагоднім выпуску на Belsat
  • ❤ 11
  • ❤‍🔥 3
Post #406 280
Навіны, якіх мы чакалі больш за 5 гадоў!
Ужо не ў лапах дыктатара столькі нашых родных беларусаў!
Вітаем вас! Абдымаем вас!
Дзякуй, што жывыя, дзякуй, што ў бяспецы!
Не разбіць! Не спыніць! Не стрымаць!
Жыве Беларусь!
  • ❤ 18
Post #402 231
Дзякуй, Берлін!
Мы адчулі вашу ўвагу і салідарнасць.
Для нас гэта не проста выступ — гэта магчымасць гаварыць пра тое, што ў Беларусі па-ранейшаму адбываецца несправядлівасць, гвалт і пераслед. Мы выступаем для людзей, якія не могуць гаварыць самі. І пакуль яны за кратамі, мы будзем спяваць і сведчыць праўду.

Дзякуй EVZ Foundation за ўвагу да Беларусі і за магчымасць быць пачутым беларускаму голасу.

Спяваем - перамагаем!
Жыве Беларусь ✌🏻
  • ❤ 14
Post #401 171
У Берліне, 2 снежня, мы падтрымалі асаблівую імпрэзу – 25 гадоў Фонду “Памяць, адказнасць, будучыня”, які падтрымлівае тых, хто ацалеў у нацыянал-сацыялістычным пераследзе.

Перад цырыманіяльным актам Прэзідэнт Штайнмаер выступіў перад тымі, хто ацалеў ад нацыянал-сацыялістычнага пераследу з Украіны, Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Ізраіля і Германіі.
  • ❤ 7
  • 👍 3
Post #400 166
«Беларусь сёння» — гэта асаблівая праграма Вольнага Хору, прысвечаная ўсім палітычным зняволеным, якія працягваюць знаходзіцца за кратамі ў беларускай турэмнай сістэме. Праз выступ-перформанс мы распавядаем пра масавыя пратэсты і хвалю затрыманняў, пра гвалт, катаванні, забойствы і беспрэцэдэнтныя парушэнні правоў тысяч беларусаў.

З праграмай «Беларусь сёння» Вольны Хор выступіць у Берліне.

Мы не маўчым, не спыняемся, не адварочваемся ад сваёй краіны. Беларусь мусіць быць пачута.

🗓️ 3 снежня
⏰ 19:00
📍 St.-Bartholomäuskirche, Friedenstraße 1, 10249 Berlin (M4, Bus 200 Am Friedrichshain/Greifswalder Str.)
🎟️ Уваход вольны!

Жыве Беларусь ✌🏻
  • ❤ 10
Post #399 197
Дзе наш край?
3-га снежня адбудзецца канцэрт Вольнага Хору ў Берліне.

У гэты вечар мы запрашаем вас на канцэрт, а таксама дыскусію з удзелам кіраўніка Вольнага Хору Галінай Казіміроўскай, даследчыцы, фатографа і эсэісткі Olga Bubich, каардынатара праектаў у няўрадавай арганізацыі Educat Kollektiv Mascha Wilke.

Дата: 3 снежня 2025, 19:00
Месца: St.-Bartholomäuskirche, Friedenstraße 1, 10249 Berlin (M4, Bus 200 Am Friedrichshain/Greifswalder Str.)
Уваход вольны!

Калі музыка становіцца пратэстам і спосабам стаяць за свае правы!
  • ❤ 10
  • 👍 1
Older posts →

About this channel

How can I read @volnychor without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР have?
VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР (@volnychor) has 189 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →