TGViewer
Volny Belarus Volny Belarus @volny_bel · 1.68K subscribers
Post #25990 914
❗️46 краін і ЕС асудзілі Беларусь за ваенную падтрымку Расіі ў ААН

Еўрапейскі саюз і 46 дзяржаў выступілі з сумеснай заявай на дэбатах Першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, асудзіўшы працяг ваеннай падтрымкі Расіі з боку Беларусі. Сярод саюзнікаў Крамля ў дакуменце таксама названыя Іран і Паўночная Карэя.

Падпісанты асудзілі расійскія ўдары па ўкраінскіх гарадах і энергетычнай інфраструктуры, якія прыводзяць да гібелі мірных жыхароў і пагаршаюць энергетычную бяспеку напярэдадні зімы. Яны заклікалі Маскву да поўнага і безумоўнага спынення агню, а таксама вываду ўсіх расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі з міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны.

Тым часам прадстаўнікі Мінска на міжнародных пляцоўках працягваюць ускладаць адказнасць за вайну на Захад і Украіну. Аднак факты ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі застаюцца: у 2022 годзе тэрыторыя краіны выкарыстоўвалася для нападу на Украіну, а беларускія прадпрыемствы працягваюць супрацоўнічаць з расійскім ваенна-прамысловым комплексам.
More from @volny_bel
  1. Oct 13, 2026Там, дзе патрэбная дапамога, — там і мы. З самага ранку сябры беларуска-ўкраінскага валанц…
  2. Oct 13, 2026Пазнаёміўся і даў інтэрв’ю незалежнаму журналісту Скоту Дугласу Джэйкабсену (Scott Douglas…
  3. Oct 13, 2026А что случилось? Силы Обороны Украины выводят из строя логистические объекты в районе росс…
  4. Oct 13, 2026Для мільйонів українців ніч давно перестала бути просто часом для сну. Під час чергових об…
  5. Oct 13, 2026Ад улюбёнай у народзе фуд-блогеркі-мільённіцы з Салігорска да прапагандысткі. І такое быва…
  6. Oct 13, 2026У апошнія дні Instagram запаўняе рэклама з прапановамі беларусам завербавацца на вайну. Во…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →