Расійскія спецслужбы могуць рыхтаваць замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній
Заходнія разведкі папярэдзілі кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных прадпрыемстваў пра рост пагроз замахаў. Пра гэта паведаміла Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў пяці еўрапейскіх спецслужбаў.
Паводле крыніц выдання, Крэмль імкнецца пашырыць дыверсійныя і гібрыдныя аперацыі ў Еўропе, каб аслабіць падтрымку Украіны. Асаблівую рызыку бачаць для вытворцаў узбраенняў, беспілотнікаў і кампанентаў да іх.
У адказ кампаніі ўзмацняюць ахову кіраўнікоў, у тым ліку па рэкамендацыях дзяржаўных службаў бяспекі. Паводле FT, расійская ваенная разведка можа выкарыстоўваць крымінальныя сеткі і агентуру для арганізацыі такіх аперацый.
У 2024 годзе ЗША папярэдзілі Германію пра меркаваны план замаху на кіраўніка Rheinmetall Арміна Папергера.
Post #25951
1.26K
