Ва Украіне могуць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі
Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны апублікавала адпаведны законапраект.
Праект прадугледжвае магчымасць абмену часовага віду на жыхарства з пратэрмінаваным беларускім пашпартам у прадугледжаных законам выпадках: працаўладкаванне, вучоба, бізнес і сямейныя абставіны. Пастаянны ВНЖ прапануецца афармляць таксама па пратэрмінаваным пашпарце або копіі страчанага дакумента.
Законнасць знаходжання ва Украіне прапануецца захоўваць нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, калі від на жыхарства аформлены паводле новага парадку.
Для атрымання ВНЖ на іншых падставах — уз'яднання сям'і з грамадзянамі Украіны, службы ва Узброеных сілах Украіны або дапамогі ўкраінскім вайскоўцам — спатрэбіцца сапраўдны праязны дакумент альбо дакумент, які пацвярджае міжнародную абарону ў іншай краіне. Пакуль гэта законапраект, а не прыняты закон. Прапанаваныя змены яшчэ павінны прайсці ўстаноўленую працэдуру прыняцця.
Post #25952
2.21K
