Апошні беларускі тэатр пад кіраўніцтвам калабаранткі
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, створаны ў 1990 годзе, быў адной з нешматлікіх дзяржаўных сцэнаў Беларусі, дзе беларуская мова заставалася асновай творчасці. Сёння тэатр перажывае наступствы палітычнага ціску: звальненні акцёраў, сыход незалежных творцаў і знікненне беларускіх спектакляў з рэпертуару.
Пасля пратэстаў 2020 года тэатр пакінулі многія творцы, а ў 2021 годзе быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў.У 2024 годзе пасля затрымання былі звольненыя акцёры Максім Брагінец, Дзмітрый Давідовіч і Арцём Курэнь.
Дырэктарка сенняшняя Святлана Науменка заяўляе пра любоў да беларускай мовы,але ставіць спектакль апошні па Пушкіну.На фоне знікнення беларускіх спектакляў узнікае пытанне, ці не выцясняецца нацыянальная драматургія расійскімі пастаноўкамі?! Праблема не ў самім Пушкіне, а ў тым, ці застаецца месца для беларускай літаратуры, свабоднай думкі і творцаў. Беларуская культура належыць народу, а не рф і рэжыму захапіўшаму ўладу.
Post #25897
2.03K
