TGViewer
Volny Belarus Volny Belarus @volny_bel · 1.68K subscribers
Post #25925 2.38K

Forwarded from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

Мінуў роўна месяц ад дня аднаўленьня і прыняцьця Дэкалогу Беларускага Жаўнера. Месяц запеклых баёў, цяжкіх страт і ўзнёслых здабыткаў! Нагадаем, як адбывалася гістарычная містэрыя прыняцьця Дэкалогу.

Мячом і агнём, крывёю і потам мы здабудзем нашую вольную Беларусь.
Бо лепш прыняць сьмерць, чым пагардлівае рабства.

​Да Дэкалогу!

​🔹 1. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта — твая родная мова, галасы тваіх продкаў, бацькоў і дзядоў.
🔹 2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым і непахісным абаронцам сваёй зямлі.
🔹 3. Сьмела ставай супраць кожнага, хто прыходзіць з мячом, каб абрабаваць тваю зямлю і душу.
🔹 4. Ганарыся і будзь шчасьлівы тым, што твая галава асеена сьвятлом Беларускага Нацыянальнага Штандара.
🔹 5. Памятай: тваё шчасьце і воля ўсяго Беларускага Народа — толькі ў тваіх уласных руках.
🔹 6. Будзь самім сабою і трывала кладзі жывы камень у падмурак новае Беларусі.
🔹 7. Шануй тых з чужых народаў, што з павагай і шчырасьцю глядзяць на цябе як на беларуса.
🔹 8. Здрада — гэта найвялікшая гніль і гідасьць, што нішчыць народы; няхай кара за яе будзе такой жа бязлітаснай, як і страшны яе вынік.
🔹 9. Жалезная дысцыпліна і сьвядомасьць кожнага жаўнера — гэта трывалая брама нашай будучай перамогі.
🔹 10. Ад радавога да генэрала — кожны з нас ёсьць гонар сваёй зямлі, шчыт яе незалежнасьці і вольны грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны.

​Жыве Беларусь!
More from @volny_bel
  1. Oct 11, 2026🧟‍♀«Бабы-Йоги летают в Москве летают. Дальше только больше .
  2. Oct 11, 2026Трывае апэрацыя «Vivaldi». Беларускія жаўнеры ў першых шыхтах бяруць удзел у пераломнай вы…
  3. Oct 11, 2026🔥Ночь атак по pоссии: пожар на объекте ПВО и сбой «Яндекса», прилеты по мосту и подстанци…
  4. Oct 11, 2026Кіт Келаг заклікаў украінцаў працягваць наносіць удары па НПЗ. Гэта вайна, і Украіна мае п…
  5. Oct 10, 2026Вось што нам патрэбна ☝️☝️☝️ Інтэрмарыўм (Міжмор’е)— геапалітычная концепцыя альянсу міжмо…
  6. Oct 10, 2026Пока военные преступники не будут наказаны и ликвидированы, мирные люди будут умирать и во…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →