🔥Літва робіць крок да магчымасці размяшчэння ядзернай зброі і замежных вайсковых базаў
Сейм Літвы сёння ў першым чытанні падтрымаў выключэнне з Канстытуцыі 137-га артыкула, які забараняе размяшчэнне на тэрыторыі краіны зброі масавага знішчэння і замежных ваенных базаў. За папраўку прагаласавалі 106 дэпутатаў, 18 былі супраць, шасцёра ўстрымаліся.
Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае: неабходныя два галасаванні з перапынкам не менш за тры месяцы, і кожны раз патрэбная падтрымка як мінімум 94 з 141 дэпутата.
Літоўскія ўлады тлумачаць змену неабходнасцю ўзмацніць стрымліванне і абарону краіны ў складзе NATO. А Масква ўжо назвала магчымую адмову ад забароны «сур'ёзнай эскалацыяй» і пагражала Літве расійскім ядзерным прыцэлам.
Балтыйскі рэгіён усё выразней рыхтуецца да новай рэальнасці: калі Расія робіць ядзерны шантаж інструментам палітыкі, NATO адказвае ўзмацненнем уласнага стрымлівання.
Post #25757
2.36K
