У Мадрыдзе гэтай восенню адкрыецца "Офіс дэмакратычнай Беларусі" пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Іспанію і яе сустрэч з іспанскімі палітыкамі і каралём Феліпе VI.
Дамоўленасці аб адкрыцці офіса ўжо фіналізаваныя, паведаміў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Офіс стане пастаяннай пляцоўкай для працы з урадам, парламентам і палітычнымі партыямі Іспаніі, а таксама будзе дапамагаць беларусам з легалізацыяй, дакументамі і адміністрацыйнымі працэдурамі.
Іспанія таксама паабяцала да канца года зрабіць другі ўзнос у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій, пасля першых 50 тысяч еўра ў мінулым годзе.
Падчас сустрэчы з Феліпе VI абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, палітвязні, вайна ва Украіне і магчымы будучы транзіт улады ў Беларусі.
Post #25704
2.33K

