Little Big выпусціла антываенны кліп, а зараз яе саліст у розыску
Расійская група Little Big выпусціла кліп з антываенным пасылам і заклікам спыніць вайну ва Украіне і войны ва ўсім свеце. Музыкі падкрэслілі, што «ніхто не заслугоўвае вайны».
Саліст гурта Ілля Прусікін раней адкрыта выступаў супраць расійскага ўварвання і быў унесены ў рэестр «замежных агентаў».
Але цяпер, паводле «Медыязоны», Прусікіна абвясцілі ў федэральны вышук у Расіі — паведамляецца, што супраць яго распачалі крымінальную справу, але яе артыкул пакуль невядомы.
Пры гэтым апошні міні-альбом Little Big, выпушчаны ў верасні 2026 года, не мае відавочнага палітычнага падтэксту.
Post #25626
2.08K