⚡️ Расія мэтанакіравана б’е па энергасістэме Украіны
30 верасня рашысты нанеслі масіраваны ракетна-дронавы ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны, найбольш пацярпелі Кіеў і вобласць. На Трыпольскай ТЭС пашкоджана генеруючае абсталяванне.
На Жытоміршчыне ў Жытомірскай, Карасценскай і Звягельскай абшчынах пашкоджаныя сем аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры і энергетыкі.
У Кіеве і Кіеўскай, Чарнігаўскай ды Жытомірскай абласцях зафіксаваныя новыя абясточванні. «Укрэнерга» ўвяло аварыйныя абмежаванні, каб стабілізаваць энергасістэму пасля пашкоджанняў, а аварыйна-аднаўленчыя работы пачаліся там, дзе гэта дазваляе сітуацыя з бяспекай.
Расія ўпершыню прымяніла на рэактыўным беспілотніку спецыяльны боепрыпас КРСН, прызначаны для паражэння высакавольтных апор і металічных моставых канструкцый. Ён складаецца з асноўнага зарада масай 40 кг і чатырох паражаючых модуляў.
Расійскія ўдары б’юць не толькі па генерацыі,але і па сетках перадачы электраэнергіі ад атамных элекрастанцый, каб прывесці іх да астаноўкі.
Post #25608
2.32K
