Маларыта: актывістку з партыі БНФ змясцілі ў СІЗА праз "абразу Лукашэнкі"
Як стала вядома брэсцкай "Вясне", 4 красавіка 2022 затрымалі Людмілу Рамановіч. Сёння ж (7 красавіка) яе змясцілі ў брэсцкае СІЗА.
Жанчыне прад'яўлены абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Прэзідэнта Беларусі). Падставай для гэтага стаў ліст Людмілы, накіраваны ею ў Следчы камітэт.
Нагадаем, што праз тыдзень пасля шырокамасштабнага ўторгнення Расіі ва Украіну, жанчына накіравала моцны зварот з гэтай нагоды ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Прачытаць гэты зварот можна тут: 👉 https://brestspring.org/tpost/8f7kfxv4l1
Post #2154
1.36K

- 🤬 21
- 😢 2