TGViewer
Channel Public Channel
Вясна | Брэст

Вясна | Брэст

@viasna_brest

канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Subscribers
472
Photos
4.9K
Videos
56
Links
4.5K
Recent Posts 19 shown
Post #6551 46
Вясна | Брэст

This post (sticker, poll or similar) has no web preview. Open in Telegram

  • 🖕 3
Post #6550 111
Браты-берасцейцы Чарненка вядомыя сваім прадпрыемствам "СТіМ" (рус. СТиМ). Яны займаюцца і замовамі на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны, высветліла Еўрарадыё

Адначасова яны вядуць бізнэс і Еўропе. Так, у Польшчы іх фірму Kontur нават адзначалі мясцовыя ўлады за інавацыйнасць.

На акупаваных жа тэрыторыях яны бяруцца за тэндэры ва ўласцівай ім сферы: нанясенне дарожнай разметкі. За 2023-2026 гады аб'ём такіх падрадаў склаў не менш за 650 тысяч $.

📸 Выява Еўрарадыё
  • 😱 1
  • 🤬 1
Post #6548 159
❗️Беларуска не змагла атрымаць міжнародную абарону ў Нямеччыне. На руках у яе прадпісанне з'ехаць з краіны да 15 кастрычніка

Жане Доўмант 58 гадоў, мае інваліднасць. Яе мужа завочна асудзілі за беларускія пратэсты — з-за фотаздымка. На тым здымку была і Жана.

Таксама за Жанай гісторыя актывізму як у Беларусі, так і за мяжой. Але ў Нямеччыне ёй не далі прытулку.

Жанчына ў роспачы змагаецца за права застацца ў краіне, дзе сканаў ад рака яе муж.

📸 Жана Доўмант з мужам Генадзем Гутарам
  • 😢 10
Post #6547 373
Вясна | Брэст Уладзіміру Гундару дазволілі ўколы ад асноўнай хваробы. Упершыню за амаль 4 гады зняволення Палітвязень з Баранавічаў Уладзімір Гундар нядаўна змог атрымаць дазвол на ўкол ад сасудзістай хваробы ног. Менавіта з-за гэтай хваробы мужчына ў 38 гадоў страціў…
Баранавіцкага палітвязня Гундара перавялі з турмы ў калонію. У тую самую, дзе ён ужо быў

Як паведамляе Радыё Свабода, ў пачатку кастрычніка Уладзіміра Гундара вярнулі з магілёўскай турмы ў бабруйскую калонію.

У магілёўскай турме ён правёў тры гады.

📍Нагадаем, што баранавіцкі актывіст Гундар асуджаны да 20 гадоў па некалькіх палітычных крымінальных справах. Быў затрыманы 30.12.2020, з таго часу за кратамі. Да канца тэрміна яму застаецца каля 13 гадоў.
  • 😢 3
Post #6546 363
Маладую маці з Пінска асудзілі па палітычнай справе

Берасцейскі абласны суд вынес вырак Галіне Федаровіч. Месяц таму яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

Як даведелася Наша Ніва, Федаровіч родам з Горак. Пасля замужжа разам з сям'ёй пераехала ў Пінск, дзе жыве і выхоўвае малое дзіця. Журналісты заўважылі, што дзяўчына ў сакавіку-2026 знікала з сацсетак — верагодна, тады яна была затрымана.

🔸 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Федаровіч закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з "экстрэмізмам" для ажыццяўлення рэпрэсій).

🔸 МУС у спісе адзначыў, што ў дзяўчыны "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хатнюю хімію".
  • 😢 2
Post #6545 143
Вясна | Брэст Ветэрынару з-пад Століна далі вырак па палітычнай справе. Яго справу разгледзеў незвычайны суд Напрыканцы верасня 2026 года медыі на падставе дадзеных са "спісу экстрэмістаў" зрабілі артыкулы аб тым, што асудзілі Валянціна Марчука. Як даведалася Наша Ніва…
📊 "Справа Гаюна" перацякае з абласных судоў у раённыя? Разабраліся

Як мы сёння патлумачылі, адносна нядаўна раённыя суды атрымалі права разглядаць некаторыя "злачынствы супраць дзяржавы". А арт.361-4 КК, па якім судзяць у межах "справы Гаюна", як раз адносіцца да гэтай катэгорыі.

🔹Раней за разгляд такіх спраў былі адказныя толькі абласныя ды Вярхоўны суд.

Дык наколькі ж шмат раённыя суды атрымалі спраў па арт.361-4 КК (апошнім часам за гэтым артыкулам звычайна стаіць "справа Гаюна")?

🔹Мы налічылі ўсяго 3 такіх справы ў Берасцейскай вобласці (на падставе "спісу экстрэмістаў"). Гэта выракі Мікіты Стаяна (ч.1, ч.2 арт.361-4 КК), Таццяны Хабаравай (ч.1 арт.361-4, ч.1 арт.130 КК), і Валянцін Марчук (ч.1, ч.2 арт.361-4 КК).

🔹Таксама мы знайшлі па аднаму выпадку ў Гомельскай вобласці (Ганна Муха, ч.1 ч.2 арт.361-4 КК) ды Магілёўскай вобласці (Сяргей Сініцкі, ч.1, ч.2 арт.361-4 КК).

Але самы ранні прыклад, згодна са "спісам экстрэмістаў", менавіта з Берасцейскай вобласці (гэта справа Хабаравай). Хаця ў адрозненне ад іншых тут пералічаных, менавіта справа Хабаравай наўрад ці "Гаюн" (бо для "Гаюна" характэрна ч.1 ч.2 арт.361-4, а ў Хабаравай не было абвінавачання па частцы 2).
  • 👀 2
Post #6544 133
Ветэрынару з-пад Століна далі вырак па палітычнай справе. Яго справу разгледзеў незвычайны суд

Напрыканцы верасня 2026 года медыі на падставе дадзеных са "спісу экстрэмістаў" зрабілі артыкулы аб тым, што асудзілі Валянціна Марчука. Як даведалася Наша Ніва, гэта ветэрынар Столінскай участковай ветлячэбніцы.

Але ж нашае вока зачапіла інстанцыя, якая пазначана ў "спісе экстрэмістаў", якая вынесла палітычны прысуд. Згодна з інфармацыяй з сайта МУС, Марчука асудзіў суд Пінскага раёна і г.Пінска па арт.361-4 Крымінальнага Кодэкса.

Яшчэ нядаўна раённыя суды ўвогуле не разглядалі справы па арт.361-4 Крымінальнага Кодэкса. У Берасцейскай вобласці за такія справы браўся толькі 1 суд — Берасцейскі абласны суд.

Што ж змянілася?
Раней згодна з арт.267, 268 Крымінальна-Працэсуальнага Кодэкса, раённыя суды не мелі права разглядаць справы "супраць дзяржавы". А арт.361-4 КК як раз адносіцца да гэтай катэгорыі "злачынстваў супраць дзяржавы".

Але 20.07.2026 года набылі моц змены ў КПК. Цяпер не ўсе "злачынствы супраць дзяржавы" падсудны абласным судам, а толькі справы па арт.356-360 КК. Такім чынам раённыя суды змаглі брацца за "справу Гаюна" (гэта як раз арт.361-4 КК, як у Марчука). І менавіта "справа Гаюна" з'яўляецца асноўнай падставай для палітычных прысудаў апошнім часам.
  • 👀 2
Post #6543 124
Вясна | Брэст Важнае за 3 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 20.09.2026, у вобласці 188 палітвязняў Трое рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці вызвалілі пасля візіта Коўла 🥀 Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў з Берасця 🧑‍🏫 Колькі школьнікаў атрымоўваюць…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 04.10.2026, у вобласці 192 палітвязняў

💸 €75 кампенсацыі за кожны дзень зняволення ў беларускіх калоніях? Разбіраемся

❌ У школе збіралі дадзеныя аб зарплаце бацькоў. Дзяржаўны ворган заўважыў: гэта незаконна ды недапушчальна

Прафсаюз БрДТУ прыгонам набірае падпісантаў у тэлеграм-канал. Не толькі студэнты — але й іх бацькі

🦬 На Зубр-фэсце ў Белавежскай пушчы праўладныя блогеры ласаваліся каўбасой з зубра

Рэпрэсіі: рэпрэсаваны Андрэй Шэйка з Драгічыншчыны спачатку атрымаў калонію, а потым яму змякчылі пакаранне да "хатняй хіміі". Віталь Галавач асуджаны ў Берасці да калоніі за нібы "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

😵‍💫 Фэйкі на дзяржТБ: там заявілі, што Заходняя Беларусь далучылася да БССР у выніку рэферэндума

🏡 У Берасці ў мікрараёне Кіеўка вырашылі пабудаваць шматпавярховікі. Мясцовыя жыхары: "атрымоўваецца, падманулі жыхароў прыватнага сектара"
  • 👀 2
Post #6541 139
🏡 У Берасці ў мікрараёне Кіеўка вырашылі пабудаваць шматпавярховікі. Мясцовыя жыхары: "атрымоўваецца, падманулі жыхароў прыватнага сектара"

Днямі Палессежылбуд прадставіў "абноўленную канцэпцыю ЖК Новая Дварцовая". Год таму праводзілася грамадскае абмеркаванне праекта, але тады ён выглядаў зусім інакш: прапаноўвалася два 18-павярховых дома на прыблізна 250 кватэр. І жыхары дамоў побач выказваліся супраць шматпавярховікаў.

🏘 Рэч у тым, што гэты ЖК прапануюць пабудаваць фактычна сярод прыватнага сектара з вузкімі вуліцамі. Гаворка пра кавалак Берасця паміж вуліцамі Дварцовая, Калініна, Войкава, Фруктовая. Інфраструктура гэтых ваколіц проста не разлічана на з'яўленне тут шматпавярховікаў, выказваліся жыхары прыватнага сектара.

🏘 Таму Палессежылбуд падчас леташніх грамадскіх абмеркаванняў нават пайшоў на саступкі і прапанаваў замяніць два 18-павярховіка на тры 9-павярховіка. Ход гэтых абмеркаванняў нагадалі мясцовыя жыхары ў сацсетках.

🏘 Але ў новай канцэпцыі аказалася не тры, а шэсць 9-павярховікаў.

Вось як адрэагавалі на гэта жыхары закранутага мікрараёна ў сацсетках:
"Обманули частный сектор по соседству: при встрече с жителями частного сектора с представителями Полесьежилстроя и местными властями обещали 3 9-девятиэтажки, а сейчас 6. А как улицы, рассчитанные на частный сектор выдержат транспортный поток после строительства? Сейчас, в час пик, сплошной поток транспорта. Улицы узкие, без тротуаров, да и из-за узких улиц их не возможно установить в этом районе. Как жить в таких условиях жителям частного сектора?"


Таксама мясцовыя заўважаюць:
"Общественное обсуждение провели только по первоначальному плану, по которому было коллективное письмо местных жителей против многоэтажной застройки, согласны были только на малоэтажную застройку. Но никто не прислушался к нашему мнению. Формально можно было провести общественное обсуждение о строительстве одноэтажного дома, а потом построить 6 9-этажных домов, и все будет правильно. Где общественное обсуждение нового проекта?"


🏡 Вядома, забудоўшчыку выгадна пабудаваць як мага больш квадратных метраў жылля для продажу. І таму добра, што мясцовыя жыхары адстойваюць свае інтарэсы, і інтэрасы свайго мікрараёна. У тым ліку выказваюць сваё меркаванне ў публічнай прасторы.

🏡 Застаецца, каб гарадскія ўлады прыслухаліся да тых, хто найбольш ведае пра рэальныя абмежаванні гарадской інфарструктуры — да мясцовых жыхароў. Бо ім яшчэ тут жыць.
  • 👀 2
  • ❤ 1
  • 👍 1
Post #6540 137
Вясна | Брэст В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Демчук Максим Игоревич — родом из Пинска. В 2026 году осужден за протесты 2020 года (по ст.293 УК). Точный приговор…
В Брестской области стало на 4 политзаключенных больше

Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Галыгин Илья Александрович (ИК-2) — брестчанин. В декабре-2024 ему вынесли приговор по якобы "содействию экстремистской деятельности". Получил 4.5 года колонии.
▪️Головач Виталий — был задержан в январе-2026. В августе Брестобслуд осудил его на 3 года колонии. Обвинялся в том же "содействии экстремистской деятельности".
▪️Меркель Артем Александрович — уроженец Барановичей. Задержан в этом году. Его обвинили в "подготовке к организации массовых беспорядков". Приговорен к 7 годам колонии.
▪️Миндияров Анатолий Андреевич (ИК-17) — уроженец Бреста. Его задержали в июне-2025 и дали "химию" за протесты 2020 года. Но потом наказание ужесточили, заведя новое дело за "неповиновение администрации" (ст.411 УК). Так мужчина оказался в шкловской колонии.

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 888 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 192.

Написать нам | Наш Instagram
  • 😢 5
Post #6539 182
Хто мусіць плаціць за зняволенне беларускім палітвязням?

Экс-палітвязень Віталь Бандарук з Берасцейшчыны зрабіў відэа, дзе ШІ зачытвае яму, што ў некаторых еўрапейскіх краінах ёсць кампенсацыі за несправядлівае (памылковае) зняволенне.

І там жа ШІ зрабіў разлікі, што пры тэрміне як у Бандарука — 4 з паловай гады за кратамі — пры нямецкім расцэнках €75 за дзень зняволення памер кампенсацыі склаў бы для яго 123 тысячы еўра. Там жа браліся да развагі і нідэрландскія расцэнкі ў аналагічных сітуацыях.

❔Але ці тычацца згаданыя нямецкія і нідэрландскія расцэнкі беларускіх палітвязняў? Не. Бо гэта не Нямеччына саджала Бандарука. І не Нідэрланды.

Гэтыя расцэнкі вынікаюць з нямецкага (ды нідэрландскага) заканадаўства ды кампенсуюць несправядлівае зняволенне з-за дзеянняў нямецкай ды галандскай сістэмы правасуддзя.

❕А за несправядлівае зняволенне, якое здзяйсняецца ўладамі Беларусі, мусіць адказаць найперш дзяржава, якая чалавека пераследавала.

Мы верым, што калі-небудзь у Беларусі з'явіцца паўнавартасны механізм рэабілітацыі рэпрэсаваных, і тады давядзецца лічыць не толькі дні за кратамі, але і канфіскаваную маёмасць, выдаткі на лячэнне, наступствы для здароўя, страчаны заробак, разбураны бізнэс, упушчаныя гады прафесійнага жыцця, і асобна — маральную шкоду.

Тады можна будзе спрачацца, ці павінна кампенсацыя складаць 100, 200 тысяч еўра ці мільён. Але гэта будзе зусім іншая спрэчка.

А сённяшнія дэмакратычныя сілы могуць прапрацоўваць праекты ўсебаковай рэабілітацыі рэпрэсаваных.
  • 👍 5
Post #6538 231
📸 Фотафакт: прафсаюз берасцейскага ўніверсітэта прыгонам набірае падпісантаў у тэлеграм-канал. Не толькі студэнты — але й іх бацькі

Гаворка пра БрДТУ (Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт).

Паперка на фота ☝️ з гэтага навучальнага года.

Хаця згодна з нашай інфармацыяй, вусна студэнтам казалі, што бацькам "пажадана" падпісацца.

Адзначым, што з прававога пункту гледжання, прафсаюзы маюць быць выключна добраахвотнай справай. Таму прымус далучацца да прафсаюзаў, як і прымус падпісвацца на іх сацсеткі, супярэчыць гэтаму прынцыпу.
  • 👀 2
  • 🤬 1
Post #6537 140

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Пеляхатым

Яўген Пеляхаты быў затрыманы 1 чэрвеня 2023 года. Мужчыну абвінавацілі ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», «абразе Лукашэнкі», «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім», «паклёпе на Лукашэнку», «закліках да мер абмежавальнага характару» і «абразе прадстаўніка ўлады».

У жніўні 2024 года Яўгену вынеслі прысуд, вынік якога невядомы.

Раней ён утрымліваўся ў СІЗА № 7. Актуальнае месца ўтрымання невядома.

✍️ Калі вы перасякаліся з Канстанцінам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 👀 1
Post #6536 206

Forwarded from Смяротнае пакаранне ў Беларусі

📢 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026: што будзем рабіць 5–10 кастрычніка

Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне, і з 5 па 10 кастрычніка мы хочам яшчэ раз гучна пра гэта нагадаць у межах Тыдня, прымеркаванага да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Сёлета Тыдзень супраць смяротнага пакарання — гэта размовы і дыскусіі, падкаст і кіно, міжнародная адвакатаванне, музыка і нават футбол.

▪️ 5 кастрычніка | 🎙 Падкаст «Вясна прыйдзе»

ПЦ «Вясна» прэзентуе спецыяльны выпуск пра тое, што звычайна застаецца за кулісамі барацьбы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Як праваабаронцы маніторылі судовыя працэсы і працавалі са сваякамі асуджаных? Як падавалі скаргі ў ААН і гаварылі пра Беларусь на Сусветных кангрэсах супраць смяротнага пакарання? І што значыць займацца гэтай тэмай гадамі — не толькі прафесійна, але і па-чалавечы?

▪️6 кастрычніка | 🌍 Беларусь на міжнародным узроўні

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда выступіць у Варшаве на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

А ў 19:00 адбудуцца анлайн-слуханні ў Каардынацыйнай Радзе пра смяротнае пакаранне ў Беларусі. Экспертамі выступяць Андрэй Палуда і Валянцін Стэфановіч, эксперты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

▪️7 кастрычніка, 19:00 | 📢 Лекторый пад мастом у бары Карма — Варшава

Сустракаемся ў бары Karma Crew, каб пагаварыць пра смяротнае пакаранне без канферэнцыйных сталоў і складаных фармулёвак. Размову правядзе Андрэй Палуда, а працягне вечар спецыяльны музычны сэт.

▪️ 8 кастрычніка | 🎬 Кіно пра смяротнае пакаранне

Валанцёрская служба «Вясны» прэзентуе фільм, прысвечаны тэме смяротнага пакарання. Больш падрабязнасцяў раскажам асобна.

▪️ 9 кастрычніка, 19:00 | 🧑‍🏫 Воркшоп у Кракаве

«Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам»

Смяротнае пакаранне часта ўспрымаецца як пытанне крымінальнай юстыцыі, але ў аўтарытарных рэжымах гэта яшчэ і інструмент палітычнай расправы. Пагроза смяротнага пакарання выкарыстоўваецца, каб запалохваць апазіцыю, журналістаў, актывістаў і проста нязгодных — ад Ірана да Кітая і цэнтральнаазіяцкіх краін.

Пра тое, як гэта працуе ў розных краінах і дзе ў гэтай карціне знаходзіцца Беларусь, раскажа Андрэй Палуда.

Кракаў, ul. Mikołajska 4/6

▪️10 кастрычніка | ⚽️ «Футбол за жыццё» — Варшава

Завяршаем Тыдзень футбольным кубкам «Футбол за жыццё», бо гаварыць пра каштоўнасць чалавечага жыцця можна вельмі рознымі мовамі, у тым ліку мовай спорту.

__________________________________________

На працягу ўсяго Тыдня мы будзем расказваць больш пра кожную падзею, публікаваць матэрыялы і вяртаць тэму смяротнага пакарання ў грамадскую дыскусію.

Калі вы хочаце арганізаваць у межах Тыдня ўласную падзею — кінапаказ, дыскусію, лекцыю, сустрэчу, акцыю ва ўніверсітэце ці культурнай прасторы — або маеце іншую ідэю, пішыце нам у паведамленні.

Мы дапаможам з матэрыяламі, інфармацыйнай падтрымкай і прасоўваннем.

Давайце зробім 5–10 кастрычніка Тыднем, калі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі будуць гаварыць шмат і гучна!
  • ❤ 2
  • 👍 2
Post #6535 197
🦬 "Немножко я расстроен, что ем зубра. Но это вкусно". На Зубр-фэсце ў Белавежскай пушчы абраныя ласаваліся мясам зубра

У пятніцу ды суботу ў Белавежскай пушчы праходзіў "Зубр-фэст". Для публікі былі конкурсы, канцэрты з расейскімі і беларускімі выканаўцамі, салют.

🦬 А яшчэ асобная праграма была для блогераў. Як вынікае з відэа блогера Пал Ваныча, ім падавалі для дэгустацыі каўбасу з мяса зуброў. Пал Ваныча пачаставаўся каўбасоў ды пракаментаваў на сваім відэа: "Немножко я расстроен, что ем зубра. Но это вкусная говядина".

🦬 Нагадаем, што зубр працягвае заставацца ў Чырвонай кнізе Беларусі. Але, як разабраліся журналісты BGmedia, магчымыя варыянты, калі чырвонакніжную жывёлу маглі забіць законна.

🦬 Тым не менш, у каментатараў у інтэрнэце з'яўляюцца пытанні адносна таго, чаму з сімвала пушчы робяць каўбасу. Ды яшчэ падаюць да стала на фэстывалі, які мае назву "Зубр-фэст".

🪩 А ўладам эксперымент з правядзеннем Зубр-фэста спадабаўся. Ужо прапанавана яго зрабіць штогадовым, а на наступны год зрабіць нашмат больш маштабным.

🪩 Хаця сам фестываль з'явіўся пасля грамадскага рэзананса наконт гучнага тэхна-фестываля, які збіраліся зладзіць пасярод пушчы. У выніку тэхна-рэйв спачатку перанеслі на пазнейшы тэрмін, а ў рэшце рэшт адмянілі. На яго месцы з'явіўся з зусім іншай праграмай "Зубр-фэст", дзе ўлічылі частку з заўваг наконт недапушчальнасці правядзення гучных мерапрыемстваў побач з прыродаахоўнай тэрыторыяй. Такім чынам, планы па павялічэнні маштабу "Зубр-фэста" могуць зноў выклікаць крытыку з боку эколагаў і неабыякавых грамадзян.
  • 🤯 2
  • 🤬 2
  • 🤨 1
Post #6534 210
🧐 Заходняя Беларусь далучылася да БССР у выніку рэферэндума? Не!

Хаця такі фэйк прагучаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

На гэта звярнулі ўвагу ў апошнім выпуску Weekly Top Fake ад БРЦ.

❌ Што заявілі прапагандысты: Заходняя Беларусь нібы ўвайшла ў склад БССР у 1939 годзе ў выніку рэферэндума.

✅ Як жа было насамрэч? Ніякага рэферэндума не было. Спачатку ў Заходнюю Беларусь увайшлі савецкія войскі, напаўшы на Польшчу. Потым на захопленых землях Саветы правялі "выбары" дэпутатаў. І ўжо гэтыя дэпутаты 29.10.1939 прагаласавалі за далучэнне да БССР.

Такім чынам, ніякага ўсенароднага рэферэндума не было.
  • 👀 2
  • 👍 1
Post #6533 202

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі

Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру сёння спаўняецца 64 гады.

Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў праваабарончай дзейнасці — абароне правоў чалавека, дапамозе іншым і адстойванню чалавечай годнасці нават у самых складаных абставінах.

Каманда «Вясны» віншуе свайго калегу і сябра з Днём народзінаў!

Жадаем Алесю здароўя, сіл і натхнення, больш радасных момантаў і часу побач з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.
  • ❤ 6
  • 👍 3
  • 🔥 1
Post #6532 244
У Берасці мужчыну асудзілі да калоніі па палітычнай справе

Па інфармацыі "Вясны", Віталь Галавач знаходзіцца ў СІЗА. Яго затрымалі 8 месяцаў таму — 27 студзеня. 18 жніўня мужчыне агучылі вырак: 3 гады калоніі. Справу разглядаў Берасцейскі абласны суд.

Вядома, што Галавачу завідвалі ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Але ў чым дакладна яго вінавацілі, на дадзены момант праваабаронцам невядома.

Галавач працягвае знаходзіцца ў няволі.

📍Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў "экстрэмізме" для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
  • 😢 2
  • 🤬 1
Older posts →

About this channel

How can I read @viasna_brest without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Вясна | Брэст: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Вясна | Брэст have?
Вясна | Брэст (@viasna_brest) has 472 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Вясна | Брэст know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →