❗️Разгляд справы над анарха-партызанамі зрабілі закрытым
Сёння ў Мінскім абласным судзе распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да анархістаў Дмітрыя Дубоўскага, Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча
Спачатку ў судовую залю пусцілі толькі блізкіх родных — каля 15 чалавек. Астатніх жадаючых патрапіць на працэс — не пусцілі, бо нібыта больш няма месцаў.
Па рашэнні суддзі Вячаслава Тулейка разгляд справы над анарха-партызанамі зрабілі закрытым. Прычына — абарона персанальных дадзеныя пацярпелых па справе. Пасля гэтага ўсе слухачы вымушаныя былі пакінуць залю суда.
Анархісты былі затрыманыя ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года. Іх вінавацяць па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіліяў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці: ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконным абарот зброі.
А Дубоўскага і Аліневіча таксама і па. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3CgH3PN
💌Больш за год яны ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Падтрымаць іх лістамі і паштоўкамі:
- Галоўпаштамт, а/с 8, Мінск, 220050, Дубоўскаму Дзмітрыю Мікалаевічу, Аліневічу Ігару Уладзіміравічу, Раманаву Сяргею Аляксандравічу, Рэзановічу Дзмітрыю Рыгоравічу
Post #8041
5.77K