Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сёння выступае на сайд-івэнце ў межах АБСЕ з прамовай «Захаванне нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ў аўтарытарнай Беларусі: беларусізацыя з пункту гледжання моладзі».
«Беларуская ідэнтычнасць была знакам непрымання і расійскай імперскай улады, і савецкай рэпрэсіўнай машыны. Таму яе знішчалі», — кажа Алесь Бяляцкі.