Палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр загінуў у штрафным ізалятары калоніі № 15, куды яго змясцілі адразу з каранціну. Знаёмых з ім зняволеных, якія маглі б расказаць пра абставіны, не знайшлося.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, які ў той час адбываў пакаранне ў ПК-15, успамінае, што пасля смерці Дзмітрыя зняволеным на некалькі тыдняў забаранілі тэлефанаваць родным, каб інфармацыя не выйшла за межы калоніі.
«Мы не ведаем абставінаў смерці, апроч таго, што гэта быў суіцыд. Але магу меркаваць, што Дзмітрый вырашыў накласці на сябе рукі пасля прыёму ў начальніка Аляксея Лазарэнкі».
Паводле праваабаронцы, падчас такіх сустрэч з адміністрацыяй зняволеным пагражаюць і абражаюць іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394
