Як беларусы ўначы згулялі ў НХЛ
🔥 Арцём Леўшуноў закінуў сваю першую шайбу ў сезоне і прынёс «Чыкага» перамогу на «Вініпегам» ў авертайме (4:3). Глядзім гэтую прыгажосць з двух ракурсаў!
Беларускі абаронца правёў на лёдзе 21:34, набраў 1 (1+0) бал і быў прызнаны першай зоркай матча. У гэтым сезоне на рахунку Леўшунова 3 (1+2) балы ў 8 матчах.
🙁 Віталь Пінчук правёў на лёдзе 8:19 (2:11 у большасці), але выніковымі дзеяннямі не адзначыўся. Яго «Нэшвіл» саступіў «Сан-Хасэ» – 2:3 па булітах. Ягор Шаранговіч выйшаў у першым звяне «Калгары», але не дапамог камандзе пазбегнуць паразы ад «Вегаса» – 2:6. Нападнік правёў на лёдзе 11:56 і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «-2».
Post #80508
987
- ❤ 5
- 👍 2