TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 56 subscribers
Post #9600 13

Forwarded from Светлана Тихановская

🤍❤️🤍 Культура, якая дапамагае нам заставацца беларусамі 

Беларуская культура яднае людзей па абодва бакі мяжы і дапамагае захоўваць сваю ідэнтычнасць ва ўмовах рэпрэсій і русіфікацыі. Святлана Ціханоўская заклікае падтрымліваць яе і ў размовах з беларусамі, і на міжнародных сустрэчах. Сабралі яе выказванні пра тое, як культура падтрымлівае сувязь паміж беларусамі і чаму важна зберагчы нашу спадчыну.

Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошні час:
«Нашую культуру нельга проста адмяніць, бо яна жыве ў кожным з нас. Мы заўсёды захоўваем яе ў нашым сэрцы. Беларускасць можа быць рознай: ціхай і гучнай, традыцыйнай і вельмі сучаснай, у вышыванцы і ў худзі, у народным спеве і ў новай песне. Гэта тое, кім мы ёсць. І ніякія забароны не змогуць гэта змяніць». 


«Мы зразумелі, што культура і ідэнтычнасць — гэта тое, што найлепш аб’ядноўвае людзей. Я бачу ў гэтым яшчэ адну задачу для нас у выгнанні: пакуль рэжым знішчае ўсё нацыянальнае, мы павінны захаваць іх за мяжой, каб аднойчы яны маглі вярнуцца дадому».


«Культура служыць мостам паміж беларусамі па абодва бакі мяжы. Калі сотні тысячаў апынуліся ў выгнанні, праз мову, літаратуру, музыку, тэатр, супольную памяць мы захоўваем сувязь адно з адным. Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву «рускаму свету». Нездарма Расія праводзіць гвалтоўную русіфікацыю, як у Беларусі, так і на акупаваных тэрыторыях Украіны». 


«Культура — гэта элемент бяспекі. Моцная нацыянальная ідэнтычнасць робіць грамадства больш устойлівым да прапаганды і спробаў знешняга кантролю. І культура — гэта тое, што яднае нас з Еўропай. Беларусь гістарычна была часткай еўрапейскай культурнай прасторы і агульнаеўрапейскай спадчыны. І падтрымліваючы культуру, мы ўзмацняем еўрапейскасць беларускага грамадства».

 
«Нашая культура, нашая мова — гэта наша зброя. Наш шчыт ад так званага «рускага свету». І нашая інтэлігенцыя — ахоўнікі нашай спадчыны. І калі мы паглядзім, колькі таленавітых, адукаваных людзей вымушана пакінулі Беларусь за апошнія пяць з паловай гадоў, мы зразумеем, што лукашэнкаўскаму рэжыму абыякавая будучыня краіны».
More from @tihanoha
  1. Oct 16, 2026🌿 Призывы Вясны о помощи заиграли новыми красками Согласно официальной отчётности, литовс…
  2. Oct 16, 2026«Дэмакратычная Беларусь немагчымая без роўных правоў і бяспекі для кожнай жанчыны» Спецдак…
  3. Oct 15, 2026Kim naprawdę jest Swiatłana Cichanouska i dlaczego od sześciu lat reprezentuje białoruską…
  4. Oct 15, 2026https://youtu.be/EHRrTou57ng
  5. Oct 15, 2026«Вызваленне — гэта толькі першы крок да сапраўднай свабоды» — Святлана Ціханоўская сустрэл…
  6. Oct 15, 2026Хто-небудзь што-небудзь зразумеў? Офіс зачынены, а пашпартны цэнтр працягвае працу? Дзе пр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →