TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 55 subscribers
Post #9582 7

Forwarded from Светлана Тихановская

Шэсць інструментаў, якімі рэжым пераследуе беларусаў за мяжой

14 кастрычніка ў Варшаве Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Транснацыянальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі: неабходны скаардынаваны міжнародны адказ» у межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. У мерапрыемстве прымаў удзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.

На мерапрыемстве прадставілі дзве новыя справаздачы: даследаванне iSANS пра эвалюцыю транснацыянальных рэпрэсіяў і «Wanted by Dictator: Red Notice State», падрыхтаваную Офісам Святланы Ціханоўскай разам з BELPOL пры падтрымцы Кіберпартызанаў. У сваёй прамове беларуская лідарка назвала шэсць інструментаў, якія рэжым выкарыстоўвае супраць людзей па-за межамі краіны.

1. «Экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» спісы
Рэжым уключае ў іх журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў, каб ствараць праблемы пры перасячэнні межаў, атрыманні візаў і адкрыцці банкаўскіх рахункаў. 

2. Шантаж праз родных у Беларусі
Сілавікі могуць затрымаць блізкіх, каб ціснуць на чалавека за мяжой, вярбаваць яго або прымушаць да дзеянняў супраць яго волі.

3. Завочныя суды
Людзей судзяць без іх прысутнасці. Сотні беларусаў у выгнанні ўжо атрымалі прысуды, а іх маёмасць была канфіскаваная.

4. Пазбаўленне дакументаў
Забарона абнаўляць дакументы пакінула тысячы людзей без дзейных дакументаў. Гэта ўскладняе легалізацыю і стварае дадатковую нагрузку на міграцыйныя службы.

5. Інтэрпол і міжнародны вышук
Рэжым маскіруе палітычны пераслед пад звычайныя крымінальныя справы і выкарыстоўвае міжнародныя механізмы для экстрадыцыі беларусаў.

6. Лічбавыя пагрозы
Боты, тролі і агенты рэжыму дзейнічаюць у інтэрнэце, каб пранікаць у супольнасці, пагражаць людзям і перашкаджаць іх працы.

Святлана Ціханоўская:
«Я прашу вас уключыць гэтую тэму ў парадак дня. Умацаваць супрацоўніцтва з беларускім дэмакратычным рухам. Наладзіць нашыя сувязі з вашымі ўстановамі, праваахоўнымі органамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям патрабуе поўнай каардынацыі».
More from @tihanoha
  1. Oct 14, 2026Роўда валіць напалмам фактчэкінга! Эстонская пракуратура паведамляе пра крымінальную справ…
  2. Oct 14, 2026«Еврорадио» ложно заявило, что задержанный за криптовалюту в Эстонии белорус связан с оппо…
  3. Oct 14, 2026Офис Тихановской смог продать всего 600 «паспортов новой Беларуси» Официально «паспорта»,…
  4. Oct 14, 2026Очень хотим. 🔥 Жгите! Хотите финансовый отчёт «Нашай Нівы» за 2025 год? Ставьте огонёк 🔥…
  5. Oct 14, 2026«Пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сі…
  6. Oct 14, 2026Шикарный. Ясь Гаспадар само собой неотразим.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →