TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 55 subscribers
Post #9576 9

Forwarded from Светлана Тихановская

«Пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць»

Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве БДІПЧ АБСЕ, прысвечаным захаванню нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарызму і ролі моладзі ў беларусізацыі. Мерапрыемства арганізавалі каля 30 краін — удзельніц АБСЕ, якія ўваходзяць у нефармальную Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. 

У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» Аляксандра Дойніч і дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сцяпан Стурэйка. Мадэратарам сустрэчы выступіў новы спецыяльны пасланнік Францыі па Беларусі Міхаэль Ру.

Пра што казала Святлана Ціханоўская:
– Пра ціск на беларускую культуру і гістарычную памяць. Беларускія ўлады сістэмна абмяжоўваюць нацыянальную культуру і выкарыстоўваюць адукацыю як інструмент ідэалагічнага кантролю.
– Пра ўзмацненне расійскага ўплыву. Расія праз прапаганду, адукацыйныя праграмы, школы і культурныя праекты імкнецца пашырыць свой уплыў на беларускую моладзь.
– Пра невыкананне міжнародных рэкамендацыяў. Рэкамендацыі па захаванні беларускай мовы і культуры, выкладзеныя ў дакладзе Маскоўскага механізму АБСЕ ў 2023 годзе, дагэтуль застаюцца невыкананымі.
– Пра важнасць падтрымкі беларускай культуры і адукацыі за мяжой. Лідарка адзначыла ролю незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і культурных ініцыятыў. Яна падзякавала краінам-партнёрам за дапамогу беларусам у выгнанні, падтрымку моладзевых арганізацый і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

Святлана Ціханоўская:
«Расія сістэматычна праводзіць палітыку русіфікацыі, асіміляцыі і знішчэння ўсяго нацыянальнага, усяго беларускага. З дапамогай Лукашэнкі яны спрабуюць ператварыць беларусаў у паслухмяных, лаяльных людзей, а ўрэшце — у расіян.

Але я ганаруся, калі бачу, як маладыя людзі ў Беларусі запісваюць TikTok-відэа па-беларуску, ствараюць відэа для YouTube, адкрываюць для сябе беларускую мову і культуру. Гэта дае мне вялікую надзею. Я глыбока перакананая: пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць».
  • 🤡 1
More from @tihanoha
  1. Oct 14, 2026Очень хотим. 🔥 Жгите! Хотите финансовый отчёт «Нашай Нівы» за 2025 год? Ставьте огонёк 🔥…
  2. Oct 14, 2026Шикарный. Ясь Гаспадар само собой неотразим.
  3. Oct 14, 2026https://youtu.be/6VGAglRBfuc
  4. Oct 14, 2026Святлана Ціханоўская — да дня маці: «Быць маці — адна з самых складаных і адначасова самых…
  5. Oct 13, 2026📚 💶 Центр НЕ новых идей, Центр ничего нового или БЕЗ ГРАНТА НИКУДА Собрали в одном месте…
  6. Oct 13, 2026💶 Центр НЕ новых идей, Центр ничего нового или БЕЗ ГРАНТА НИКУДА Шарашкина контора Центр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →