Еще один комментарий Николая Статкевича. Он не считает нужным ставить это на свой канал, поэтому с его разрешения публикую здесь.
"Як я зразумеў, Сяргей Навумчык дагэтуль шукае адказ на пытанне, чаму БСДГ не падтрымала вылучэнне Пазняка кандыдатам у прэзідэнты. Таму, што там разумелі адсутнасць у яго шанцаў на перамогу, у тым ліку з-за адрыву ад рэальных праблем і турбот большасці выбаршчыкаў, неразумення гэтых праблем і турбот. Многіх грамадоўцаў — дэпутатаў фракцыі БНФ — насцярожваў і стыль кіравання Пазняка. А сябры кіраўніцтва БЗВ памяталі, хто спрычыніўся да знішчэння іх арганізацыі. Чаму Шушкевіч? Таму што іншых настолькі вядомых беларускамоўных палітыкаў не было.
Гэта няпраўда, што рэферэндум не адбыўся па віне Шушкевіча. Бо рэферэндум прызначае Вярхоўны Савет большасцю галасоў. Як трэба не разумець людзей, каб думаць, што большасць дэпутатаў прагаласуюць за пазбаўленне сябе грашовай і прывілеяванай працы? Калі б не прызначылі галасаванне па рэферэндуме, яго вынік быў бы аднолькавым.
Стаўка на збор 400 тысяч галасоў толькі за ўнясенне прапановы аб рэферэндуме ў Вярхоўны Савет, які будзе вырашаць, ці праводзіць рэферэндум, — заведама правальная, знясільваючая стратэгія, якая і выклікала крызіс даверу да нацыянальных сіл".
Post #9556
9
Forwarded from Сергей Спариш