TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 55 subscribers
Post #9555 11

Forwarded from Серый Кот🐈‍⬛ NEW

Я, напэўна, вельмі доўга маўчала - месяца тры нічога не пісала.
Менавіта столькі часу спатрэбілася майму арганізму для адаптацыі да цяжкіх абязбольваючых прэпаратаў.
Ды і занадта шмат чаго адбылося, у тым ліку і ў маім жыцці.

І найперш - я не магу маўчаць, калі бачу, як людзям з года ў год працягваюць прадаваць прыгожа ўпакаваную хлусню.
Таму сёння я зноў хачу падняць адно вельмі простае, але прынцыповае пытанне: ці можа чалавек, які болей чым чвэрць стагоддзя верай і праўдай выслугоўваўся перад дыктатарам, у адзін момант стаць шчырым змагаром за свабоду і дэмакратыю?

І з пункту гледжання банальнай чалавечай псіхалогіі - НЕ.

Людзі, якія дзесяцігоддзямі робяць кар'еру ўнутры жорсткай наменклатурнай сістэмы, кіруюцца цалкам канкрэтнымі матывамі: статус, камфорт, асабістая бяспека і сытнае месца каля кармушкі.

Людзі, якія ўвайшлі ў сістэму, якія звыкліся шукаць выгаду і цёплае месца пад крылом у дыктатара, ніколі не пойдуць куды б там ні было без дазволу, ды яшчэ туды, дзе выгады вогуле няма.
А ў сапраўднай, сумленнай барацьбе за праўду, грошай і камфорту не бывае.

Дык які сэнс мяняць тлусты кавалак пірага на шыла ў мяшку?
Адказ відавочны: ніхто нічога проста так не мяняе.

Таму што сістэма не гадуе апазіцыянераў.
Яна гадуе чыноўнікаў, гатовых выконваць любыя загады і заплюшчываць вочы на любое мракабессе, пакуль гэта выгадна.

І галоўнае: сістэма ніколі не адпускае "сваіх".
І як усе ведаюць, чыноўнікі і дыпламаты вышэйшага рангу заўсёды былі моцна павязаныя з КДБ.
А былых чакістаў, таксама вядома, не бывае.

І ў гэтага сцвярджэння ёсць не абстрактныя развагі, а канкрэтныя дакументальныя факты.
Паглядзіце на гэты дакумент ніжэй.
Гэта публікацыя 2008 года з "Gazeta Kworum".
І напісаў яе не пабочны журналіст, а гродзенскі паляк, вымушаны шукаць прытулку ад рэпрэсій на сваёй другой радзіме.

Станіслаў Буйніцкі - заснавальнік фундацыі "Патрыя", мэтай якой зяўляецца дапамога бежанцам і рэпатрыянтам ужо шмат гадоў, які даў нам прытулак і на тэрыторыі якога мы зараз жывем - Месца, дзе табе рады.

У гэтым артыкуле ён апісвае інцыдэнт у Беластоку на канцэрце Дзён беларускай культуры, дзе яго не пусцілі на мерапрыемства з нацыянальным беларускім сцягам, а ў іншых людзей сілай вырывалі і тапталі наш беларускі бел-чырвона-белы сцяг.
А ў зале сярод ганаровых госцей знаходзіўся пасол рэжыму Павал Латушка.
Як зафіксаваў сам Буйніцкі, пасол не проста прысутнічаў, а зларадна пасмяхаўся, не хаваючы задавальнення ад таго, што адбывалася, і гэта зафіксавана на фота.

Да 2020 года Павал Латушка шчыра, з задавальненнем служыў той самай машыне, якая ламала і працягвае ламаць лёсы людзей.
А сёння нам прапануюць паверыць, што адбылося цудадзейнае перараджэнне?

Я не буду нікога ні ў чым абвінавачваць - хай кожны думае сваёй галавой і робіць высновы сам.
Але факты - рэч упартая.
Людзі не мяняюць сваю сутнасць за адну ноч - так не бывае.

https://www.facebook.com/share/1BVTRkB8rn/
More from @tihanoha
  1. Oct 13, 2026Святлана Ціханоўская — пра супрацьстаянне расійскаму аўтарытарызму на Варшаўскім форуме па…
  2. Oct 13, 2026ключевое слово "сустрэлася" 🤡
  3. Oct 13, 2026❤️ 🇺🇦 Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам з…
  4. Oct 13, 2026Еще один комментарий Николая Статкевича. Он не считает нужным ставить это на свой канал, п…
  5. Oct 13, 2026Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркушам Перэштрэ…
  6. Oct 12, 2026via Vadim Dmitrenok on FB https://www.facebook.com/share/19XyAx9h5s/?mibextid=wwXIfr Снова…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →