TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 53 subscribers
Post #9519 16

Forwarded from Светлана Тихановская

Новыя прызначэнні ў Офісе Святланы Ціханоўскай 

– Юлія Міцкевіч прызначаная дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя.

У гэтай ролі Юлія Міцкевіч будзе кансультаваць Офіс Святланы Ціханоўскай у пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя, супрацьдзеяння дыскрымінацыі і гвалту, а таксама ўдзельнічаць у выпрацоўцы палітычных пазіцыяў дэмакратычных сілаў, падрыхтоўцы праектаў рэформаў для дэмакратычнай Беларусі. Юлія будзе ўзаемадзейнічаць з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі ў напрамку развіцця жаночага палітычнага лідарства і ўдзелу.

Юлія Міцкевіч — беларуская праваабаронца, актывістка і гендарная экспертка з 25-гадовым досведам. Займала пасаду першай намесніцы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сузаснавальніца FemGroup Belarus, займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці, правоў жанчын і ЛГБТК+, іншых уразлівых груп, развіццём жаночага палітычнага лідарства і прасоўваннем прынцыпаў роўнасці і недыскрымінацыі. Мае шматгадовы досвед працы ў грамадзянскай супольнасці, медыя і міжнародных структурах, у тым ліку ў Кантактнай групе Рады Еўропы па Беларусі і Працоўнай групе па гендарнай роўнасці Усходняга Партнёрства. Атрымала за сваю дзейнасць прэстыжную Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн за 2025 год.

– Станіслаў Салавей прызначаны дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях аховы здароўя.

У гэтай ролі Станіслаў Салавей будзе кансультаваць Офіс па пытаннях аховы здароўя, дапамагаць рыхтаваць палітычныя пазіцыі, аналітычныя матэрыялы і публічныя каментары. Ён будзе супрацоўнічаць з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі, а таксама дапамагаць распрацоўваць рэформы і законапраекты для дэмакратычнай Беларусі, каб яны ўлічвалі патрэбы сістэмы аховы здароўя.

Станіслаў Салавей — беларускі лекар, акушэр-гінеколаг, эксперт у сферы аховы здароўя. Займаў пасаду намесніка прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здароўя, у тым ліку аналізам яе стану, распрацоўкай прапаноў па рэформах і медыцынскай экспертызай.
  • 🤡 1
More from @tihanoha
  1. Oct 9, 2026«У спісе людзей, пра якіх вы клапоціцеся, вы таксама павінны быць» Кастрычнік ва ўсім свец…
  2. Oct 9, 2026Чаму нехта з мянушкай Плафон не можа выкарыстоўваць нашу беларускую цудоўную лаянку, задае…
  3. Oct 9, 2026Мы тут людзі прыстойныя і адукаваныя
  4. Oct 9, 2026😂 Поздравляем с прибавлением + 🤡🤡
  5. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  6. Oct 9, 2026Нарэшце на сваім месцы. Не шанцуе ў палітыцы — пашанцуе ў стэндапе. Адразу туды можа і Ляб…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →