TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 53 subscribers
Post #9518 19

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Святлана Ціханоўская прызначыла Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Рашэнне прынятае на падставе рэкамендацыі Каардынацыйнай Рады, у адпаведнасці з працэдурай.

«Я шчыра віншую Вераніку Станкевіч з прызначэннем. Яе досвед працы з былымі палітвязнямі і разуменне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта найперш пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў дапамозе. Упэўнена, што досвед Веранікі дапаможа ўзмацніць працу Кабінета ў гэтым кірунку. Зычу ёй поспехаў і плённай працы»,

— адзначыла Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Нагадаем, напярэдадні ў Каардынацыйнай Радзе прайшлі слуханні трох кандыдатак на гэтую пасаду. Па выніках рэйтынгавага галасавання КР рэкамендавала да прызначэння Вераніку Станкевіч. Яе кандыдатуру вылучыла фракцыя «Кааліцыя Латушкі і Рух “За Свабоду”».

Вераніка Станкевіч — каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітычным зняволеным адаптавацца да жыцця на волі і атрымаць неабходную сацыяльную, юрыдычную і іншую падтрымку.

Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета выконвала Юлія Міцкевіч, якая заняла гэтую пасаду пасля прызначэння Вольгі Зазулінскай кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.
  • 🤡 1
More from @tihanoha
  1. Oct 10, 2026По кричанию о преследовании и угрозам в свой адрес лидирует однако мистер "бывших сотрудни…
  2. Oct 10, 2026«Анонимные угрозы журналисту Класковскому» Класковский не представил никаких доказательств…
  3. Oct 10, 2026«Наказать виновного и лишить его жизни – не одно и то же». 10 октября – Всемирный день про…
  4. Oct 9, 2026«У спісе людзей, пра якіх вы клапоціцеся, вы таксама павінны быць» Кастрычнік ва ўсім свец…
  5. Oct 9, 2026Чаму нехта з мянушкай Плафон не можа выкарыстоўваць нашу беларускую цудоўную лаянку, задае…
  6. Oct 9, 2026Мы тут людзі прыстойныя і адукаваныя
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →