Дырэктар віленскага Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу са спецыяльнымі пасланнікамі і прадстаўнікамі краін Паўночна-Балтыйскай васьмёркі (NB8), якія прыбылі ў Вільню з адмысловым візітам для кансультацый з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і партнёрамі, якія базуюцца ў Літве.
Тэмы сустрэчы:
– Палітзняволеныя. Дзяніс Кучынскі падзякаваў Літве за прыём і падтрымку вызваленых палітвязняў і беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне. Абмеркавалі становішча палітвязняў і падтрымку тых, хто выходзіць на волю.
– Падтрымка беларусаў за мяжой. Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі неабходнасць каардынацыі паміж краінамі-партнёрамі для абароны беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца на радзіму.
– Рэгіянальная бяспека. Абмеркавалі ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны і неабходнасць захоўваць скаардынаваны падыход міжнародных партнёраў да Беларусі.
– Міжнародны гуманітарны фонд. Усе прадстаўленыя на сустрэчы краіны ўжо далучыліся да працы Фонду. Гаворка ішла і пра далейшае фінансаванне: для шэрагу краін наступныя ўнёскі стануць другімі, а для некаторых — ужо трэцімі.
Дзяніс Кучынскі:
«Для нас вельмі важна, што краіны працягваюць працаваць з дэмакратычнымі сіламі праз інстытут спецыяльных пасланнікаў. Гэты фармат дазваляе падтрымліваць пастаянны дыялог і каардынаваць супольныя дзеянні. Пакуль у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі і за кратамі застаюцца палітвязні, асабліва важна захоўваць адзіную і скаардынаваную пазіцыю і падтрымку беларусаў».
Падрабязней — на сайце.
