Чаму няма рэакцыі?
А дзе заявы Франака Вячоркі, Паўла Латушкі, Анатоля Лябедзькі і іх кіраўніцы Святланы Ціханоўскай?
Звычайна прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл вельмі хутка рэагуюць на падзеі, звязаныя з Украінай. Але цяпер — цішыня.
Гаворка ідзе пра заявы народнага дэпутата Украіны Аляксея Ганчарэнкі — чалавека, які шмат гадоў падтрымліваў беларускія дэмакратычныя сілы і ўваходзіў у міжфракцыйнае аб’яднанне Вярхоўнай Рады «За дэмакратычную Беларусь».
Таму ўзнікаюць простыя пытанні:
Ці супадае яго пазіцыя з пазіцыяй офіса Святланы Ціханоўскай?
Калі не — чаму няма публічнай рэакцыі?
Калі так — чаму пра гэта не сказаць адкрыта?
Маўчанне ў палітыцы таксама з’яўляецца сігналам. Асабліва калі раней рэакцыя на менш значныя падзеі была імгненнай.
Post #9486
13
Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
