TGViewer
Светлана Тихановская🎖и цирк уродов Светлана Тихановская🎖и цирк уродов @tihanoha · 48 subscribers
Post #9491 17

Forwarded from Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская ў АБСЕ: сем крокаў для абароны беларусаў ад пераследу за мяжой

6 кастрычніка Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Транснацыянальныя рэпрэсіі ў рэгіёне АБСЕ» ў межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні. Мерапрыемства арганізавалі паўночныя і балтыйскія краіны: Данія, Эстонія, Фінляндыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія і Швецыя — разам з Офісам прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі пасол Эстоніі па правах чалавека Сільвер Кюнгас, старшая дарадца Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Антаніна Чараўко, незалежная журналістка Ірына Баблаян і дырэктар праграм Freedom House па Еўропе і Еўразіі Віціс Юрконіс.

Падчас сваёй прамовы беларуская лідарка назвала чатыры асноўныя інструменты пераследу беларусаў за мяжой: пазбаўленне дакументаў, лічбавыя рэпрэсіі, ціск на сем'і і злоўжыванне міжнароднымі праваахоўнымі механізмамі.

Каб абараніць людзей ад такога пераследу, Ціханоўская прапанавала сем канкрэтных крокаў:
1. Прызнаць транснацыянальныя рэпрэсіі асобнай пагрозай у сферы чалавечага вымярэння і бяспекі.
2. Падтрымаць і абараняць журналістаў у выгнанні.
3. Спыніць злоўжыванне экстрадыцыяй і міжнароднымі паліцэйскімі механізмамі.
4. Вырашыць праблему дакументаў.
5. Узмацніць лічбавую абарону.
6. Забяспечыць наступствы для вінаватых.
7. Вынесці гэтае пытанне за межы гэтай залы: уздымаць пытанне транснацыянальных рэпрэсій на Генеральнай Асамблеі ААН і вынесці яго на разгляд Рады Бяспекі ААН у фармаце сустрэчы па формуле Арыі.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла:
«Кожны запыт ад дзяржавы, дзе няма незалежнай судовай сістэмы, павінен праходзіць узмоцненую праверку з пункту гледжання правоў чалавека. Ніводнага беларуса нельга вяртаць туды, дзе яму пагражае пераслед, толькі таму, што нехта паставіўся да запыту аўтарытарнага рэжыму як да звычайнай фармальнасці».


Падрабязней пра мерапрыемства.
Прамова цалкам.
  • 🤡 2
More from @tihanoha
  1. Oct 7, 2026Вызваленыя палітвязні з групы 25 чалавек атрымалі дакументы ў Літве Святлана Ціханоўская с…
  2. Oct 6, 2026€12 млн за 5 лет на IAPB всё-таки возбудили 🤡 Координационный совет #TsikhanouskayaGroup…
  3. Oct 6, 2026Любопытная деталь Провластные каналы отреагировали на вопросы о €12 млн практически сразу…
  4. Oct 6, 2026Кажется, исследование IAPB/Dignity получило ещё одного внимательного читателя. Сначала про…
  5. Oct 6, 2026photo post
  6. Oct 6, 2026Нардепа Алексея Гончаренко за призыв к переговорам для завершения войны отправили на "Миро…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →